wd wp Пошук:

Язэп Ігнатавіч Васілевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Васілевіч. Язэп Ігнатавіч Васілевіч (4 верасня (16 верасня) 1870, мяст. Крывічы, Вілейскі павет, Віленская губерня, цяпер Мядзельскі раён Мінскай вобл. — 1934, Башкірыя) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, педагог, археолаг, гісторык, публіцыст.

Біяграфія

Вучыўся ў настаўніцкай семінарыі, Маскоўскім археалагічным інстытуце (скончыў у 1914), Маскоўскім юрыдычным інстытуце (1914—1917). У 1917 г. стаў адным з лідараў Беларускай народнай грамады.

У верасні 1917 года на 1-ым Усерасійскім з’ездзе бежанцаў-беларусаў выступіў з дакладам «Аб палітычным ладзе Беларусі і формах праўлення ў Расіі». У дакладзе выказаўся «за прадастаўленне Беларусі аўтаноміі і за федэратыўны лад у Расіі, у складзе якой будзе заставацца Беларусь».

Адзін са стваральнікаў і ў 1917—1919 г. дырэктар Будслаўскай беларускай гімназіі.

У ліпені 1918 г. ён як прадстаўнік акупіраванай Германіяй тэрыторыі дэлегат Усерасійскага з’езда бежанцаў з Беларусі ў Маскве. У 1919—1920 г. жыў у Маскве. У чэрвені 1920 г. Васілевіч назначаны загадчыкам інфармацыйнага аддзела ўпраўлення рэўкомаў Заходняга фронту.

У жніўні 1920 г. вярнуўся ў Будслаў, да кастрычніка быў дырэктарам школы. Пад канец 1920 г. у Полацку, загадчык курсаў. З 1921 г. выкладчык гісторыі і дырэктар Менскага педагагічнага тэхнікума (МБПТ). Адначасова выкладаў у БДУ археалогію. У 1924 г. перасяліўся ў Віцебск і стаў дырэктарам культурна-гістарычнага музея. Удзельнічаў у падрыхтоўцы і скліканні Першага з’езда даследчыкаў беларускай археалогіі і археаграфіі. Арыштаваны ДПУ БССР 1.8.1930 г. па справе Саюза вызвалення Беларусі. У 1931 г. высланы ва Уфу (Башкірыя), дзе і памёр. Рэабілітаваны.

Творы

Крыніцы

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі»
Катэгорыя·Выкладчыкі Будслаўскай беларускай гімназіі
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1934 годзе
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ва Уфе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Публіцысты СССР
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскага археалагічнага інстытута
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крывічах
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1870 годзе
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі