wd wp Пошук:

Ядвіга Смасарска

Ядвіга Смасарска (польск.: Jadwiga Filipina Smosarska; 23 верасня 1898, Варшава1 лістапада 1971, там жа) — польская актрыса тэатра і кіно.

Біяграфія

Магіла Я. Смасарскай на варшаўскіх могілках Старыя Павонзкі

Скончыла прыватны пансіён ў Варшаве. Яшчэ будучы вучаніцай, у канцы 1916 года дэбютавала на сцэне сталічнага Тэатра Польскага ў драме «Нябоская камедыя» З. Красінскага ў ролі Першай Дамы.

Брала прыватныя ўрокі акцёрскага майстэрства. Затым вучылася ў драматычнай школе ў Варшаве, якую скончыла у 1920 годзе. Да пачатку Другой сусветнай вайны выступала на сцэнах многіх варшаўскіх тэатраў (Разнастайнасці — 1920-1923 г., Польскі і Малы — 1924 г., Летні — 1927 г., Народны, Новы, Летні і Польскі — 1928-1939 г.). На сцэнах Варшавы згуляла ў спектаклях больш за 40 роляў.

У 1919 годзе сыграла сваю першую ролю ў кіно «Ў імя шчасця» (пол. Dla szczęścia) па драме С. Пшыбышэўскага(руск.) бел.. Хоць Я. Смасарска згуляла ў 26 польскіх фільмах, яна, галоўным чынам, была тэатральнай артысткай.

Ролі ў кіно, аднак, прынеслі ёй вялікую папулярнасць. На думку гледачоў і крытыкаў Я. Смасарска была самай яркай зоркай даваеннага польскага кіно.

У 1932 годзе пасля ролі княгіні Лавіцкай, ёю зацікавіліся амерыканскія рэжысёры. Аднак Ядвіга адхіліла выгадны кантракт з адной з вядучых галівудскіх студый, не жадаючы на доўгі час пакінуць Польшчу.

Пасля пачатку вайны яна пераехала ў Літву, а затым у ЗША, дзе займалася грамадскай дзейнасцю у асяроддзі польскіх эмігрантаў. У 1941 годзе арганізавала «Камітэт дапамогі польскім актёрам ў выгнанні». З вясны 1944 г. гуляла ў Польскім Тэатры Артыстаў у Нью-Ёрку.

У пасляваенны перыяд — адна з арганізатараў Лігі польскага актёра. Пасля 1945 года неаднаразова прыязджала на радзіму, а ў 1970 г. вярнулася ў Польшчу і пасялілася ў Варшаве.

Памерла ў 1971 годзе і пахаваная на Алеі Заслужаных, могілак «Старыя Павонзкі» ў Варшаве.

Фільмаграфія

Зноскі

  1. 1 2 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 8 ліпеня 2016.
  2. 1 2 Jadwiga Smosarska // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. экранизацыя драмы Станіслава Пшыбышэўскага(руск.) бел.
  4. экранизацыя рамана Уладзіслава Рэйманта
  5. экранізацыя аповесці Тадэвуша Даленга-Мастовіча

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Актрысы Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 1 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варшаве
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі ў 1971 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
Катэгорыя·Актрысы XX стагоддзя