У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Конеў. Ягор Фёдаравіч Ко́неў (21 снежня 1970) — беларускі пісьменнік, драматург, публіцыст.
Нарадзіўся ў Мінску. Бацька — пісьменнік і кінадраматург Фёдар Конеў. У 1988 г. скончыў сярэднюю школу № 69 г. Мінска. У 1988—1990 гг. вучыўся ў Інстытуце культуры (спецыяльнасць «рэжысура масавых святаў і тэатралізаваных відовішчаў», кіраўнікі — Пётр Адамавіч Гуд, Вячаслаў Мікалаевіч Панін). Перавёўся на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Скончыў яго ў 1994 г. Працаваў карэспандэнтам у рэдакцыях газет «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена», у часопісах «Беларуская думка», «Беларусь», «Бярозка».
У 1998 г. скончыў аспірантуру БДУ, абараніў дысертацыю па тэме «Інтэграцыйныя працэсы Еўропы на парозе ХХІ стагоддзя і друк Рэспублікі Беларусь» (навуковы кіраўнік — доктар гістарычных навук, прафесар Іван Іванавіч Сачанка).
З 1999 г. выкладае на факультэце журналістыкі БДУ. Дацэнт кафедры замежнай журналістыкі і літаратуры, кандыдат філалагічных навук.
З 1988 г. апублікаваў 10 аповесцяў і 60 апавяданняў на старонках часопісаў «Бярозка», «Маладосць», «Полымя», «Беларусь», газет «Чырвоная змена», «Сям’я», «Голас Радзімы», «Настаўніцкая газета» і інш.
Аўтар інсцэніроўкі і п’ес:
Аўтар сцэнарыяў дакументальных фільмаў, пастаўленых студыяй «ФОБОС» і Беларускім Відэацэнтрам: