wd wp Пошук:

Ягор Фёдаравіч Конеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Конеў. Ягор Фёдаравіч Ко́неў (21 снежня 1970) — беларускі пісьменнік, драматург, публіцыст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Мінску. Бацька — пісьменнік і кінадраматург Фёдар Конеў. У 1988 г. скончыў сярэднюю школу № 69 г. Мінска. У 1988—1990 гг. вучыўся ў Інстытуце культуры (спецыяльнасць «рэжысура масавых святаў і тэатралізаваных відовішчаў», кіраўнікі — Пётр Адамавіч Гуд, Вячаслаў Мікалаевіч Панін). Перавёўся на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Скончыў яго ў 1994 г. Працаваў карэспандэнтам у рэдакцыях газет «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена», у часопісах «Беларуская думка», «Беларусь», «Бярозка».

У 1998 г. скончыў аспірантуру БДУ, абараніў дысертацыю па тэме «Інтэграцыйныя працэсы Еўропы на парозе ХХІ стагоддзя і друк Рэспублікі Беларусь» (навуковы кіраўнік — доктар гістарычных навук, прафесар Іван Іванавіч Сачанка).

З 1999 г. выкладае на факультэце журналістыкі БДУ. Дацэнт кафедры замежнай журналістыкі і літаратуры, кандыдат філалагічных навук.

Творчасць

З 1988 г. апублікаваў 10 аповесцяў і 60 апавяданняў на старонках часопісаў «Бярозка», «Маладосць», «Полымя», «Беларусь», газет «Чырвоная змена», «Сям’я», «Голас Радзімы», «Настаўніцкая газета» і інш.

Аўтар інсцэніроўкі і п’ес:

Аўтар сцэнарыяў дакументальных фільмаў, пастаўленых студыяй «ФОБОС» і Беларускім Відэацэнтрам:

Прызнанне

Бібліяграфія

Кнігі

Аповесці

П’есы

Зноскі

  1. Объявлены лауреаты 2-й Национальной литературной премии (руск.) . Naviny.by (6 верасня 2015). Праверана 4 верасня 2016.
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Драматургі Беларусі
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Чырвоная змена»
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
Катэгорыя·Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кандыдаты філалагічных навук
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Беларусь»
Катэгорыя·Выкладчыкі факультэта журналістыкі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1970 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 снежня
Катэгорыя·Сцэнарысты Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Катэгорыя·Асобы