wd wp Пошук:

Ягор Віктаравіч Лебядок

Ягор Віктаравіч Лебядок (нар. 17 красавіка 1982, Смалявічы) — беларускі ваенна-палітычны аглядальнік, фізік. Аўтар Telegram-канала пра ваенную бяспеку Беларусі.

Біяграфія

Вучыўся ў Сярэдняй школе № 1 імя В. Ф. Купрэвіча ў Смалявічах. Скончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 2004 годзе[1].

У 2004—2005 гадах працаваў інжынерам-тэхнолагам у ААТ «Інтэграл» (РУП «Завод Транзістар»). У 2005—2007 гадах праходзіў службу афіцэрам па прызыве ў 120-й Рагачоўскай асобнай механізаванай брыгадзе Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь на пасадзе камандзіра ўзвода.

З 2008 года малодшы навуковы супрацоўнік Інстытуце фізікі НАН Беларусі, з 2011 года — намеснік загадчыка лабараторыі оптаэлектронікі і галаграфіі[2].

У 2010—2012 гадах вывучаў «Інвестыцыйны менеджмент» у Інстытуце бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ, перападрыхтоўка на базе вышэйшай адукацыі[3]. У 2014 годзе абараніў дысертацыю «Аптымізацыя параметраў лазерных дыёдных лінеек на аснове гетэраструктур InGaAs/AlGaAs для напампоўкі эрбіевых лазераў» на саісканне вучонай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук[4].

З 2016 года працаваў загадчыкам лабараторыі оптыка-электроннага прыборабудавання ў Дзяржаўным навукова-вытворчым аб’яднанні «Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2017 годзе завочна атрымаў другую вышэйшую адукацыю ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і права»[5].

Дзейнасць

У 2010 годзе абраны дэпутатам Смалявіцкага раённага Савета дэпутатаў 26-га склікання ад Жодзінскай выбарчай акругі № 1[6], кадэнцыя скончылася ў 2014 годзе. Для працы з выбаршчыкамі стварыў адмысловы сайт lebiadok.by.

Аўтар 34 артыкулаў у часопісах і зборніках канферэнцый па фізіцы паўправаднікоў, лазернай фізіцы і оптаэлектроніцы[7]

У 2019 годзе стварыў Тэлеграм-канал @Lebiadok — незалежны канал пра ваенную бяспеку Рэспублікі Беларусь.

У 2020 годзе падпісаў Зварот прадстаўнікоў навуковай грамадскасці Рэспублікі Беларусь у сувязі з падзеямі, якія адбыліся пасля 9 жніўня 2020 года.[8]

Неўзабаве пасля выхаду ў газеце «СБ. Беларусь сегодня» артыкула «Кто опаснее, уличный отморозок или интеллектуальный? Оба»[9] звольнены з Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання «Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка»[10].

Як ваенна-палітычны аглядальнік з’яўляецца аўтарам артыкулаў і каментарыяў па ваеннай бяспецы і палітыцы ў Беларусі і ўсходнееўрапейскім рэгіёне для шэрагу СМІ і выданняў: Zerkalo.io[11], Наша Ніва[12], Радыё Свабода[13], Еўрарыдыё[14], Bloomberg[15], The Wall Street Journal[16] ды іншых.

Узнагароды

Зноскі

  1. http://kraism.by/archive/574-kandidaty-v-deputaty.html
  2. http://kraism.by/archive/574-kandidaty-v-deputaty.html
  3. http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_all&a001=BY-SEK-ar6938185&strq=l_siz=20
  4. Лебедок Егор
  5. https://www.linkedin.com/in/yahorlebiadok/
  6. ТЕБЕ СЛОВО, ДЕПУТАТ — Газета «Край смалявіцкі»
  7. Scopus preview — Lebiadok, Yahor V. — Author details — Scopus
  8. https://scienceby2020.github.io
  9. https://www.sb.by/articles/v-ogorode-lebeda-mukovoz.html
  10. Из Академии наук Беларуси уволили Егора Лебедка | Новости Беларуси | euroradio.fm
  11. Кризис на границе может привести к реальному вооруженному конфликту? Спросили у военного эксперта
  12. Егор Лебедок: Заявление Лукашенко насчет размещения у нас ядерного оружия как минимум запоздалое
  13. «Правадыр апэрацыі расейскага ўплыву на Беларусь — сам Лукашэнка»
  14. Euroradio-Live — YouTube
  15. Belarus Accuses Russian Mercenaries of Election Plot, Detains 33
  16. Russia, Belarus Agree on Economic Integration Pacts — WSJ
  17. http://gazeta-navuka.by/images/electronic-catalog/04.01.16.pdf

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІФ НАНБ
Катэгорыя·Падпісанты звароту беларускіх навукоўцаў супраць гвалту
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смалявічах
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1982 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі фізічнага факультэта БДУ