wd wp Пошук:

Ягор Арцёмавіч Юрчанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Юрчанка. Ягор Арцёмавіч Ю́рчанка (3 лютага 1919 — 12 студзеня 1981) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, палкавы інжынер 842-га стралковага палка 240-й стралковай дывізіі(руск.) бел. 38-й арміі(руск.) бел. Варонежскага фронту, Герой Савецкага Саюза (1943)[1].

Біяграфія

Нарадзіўся 3 лютага 1919 года ў вёсцы Палыкавічы Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці, у сялянскай сям’і. Беларус. Член КПСС з 1942 года. Адукацыя сярэдняя. Працаваў на цагляным заводзе.

У 1939 годзе прызваны ў рады Чырвонай Арміі. У 1941 годзе скончыў Барысаўскае ваеннае інжынернае вучылішча. У баях Вялікай Айчыннай вайны са студзеня 1942 года. Ваяваў на Варонежскім фронце. Удзельнік баёў пад Масквой, Сталінградам, Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Польшчы, вайны з Японіяй у 1945 годзе[1].

Палкавы інжынер 842-га стралковага палка капітан Я. А. Юрчанка вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра ў раёне сяла Люцеж(руск.) бел. на поўнач ад Кіева[1]. У ноч на 27 верасня 1943 года ён умела арганізаваў пераправу на правы бераг ракі дэсантнай групы, а ў наступныя дні — усяго асабістага складу палка, артылерыі, боепрыпасаў. Быў паранены, але працягваў кіраваць пераправай[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 кастрычніка 1943 за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры фарсіраванні Дняпра і ўтрыманні плацдарму капітану Ягору Арцёмавічу Юрчанка прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (№ 1841).

У 1945 годзе скончыў Маскоўскую вышэйшую інжынерна-мінную школу. З 1948 года палкоўнік Я. А. Юрчанка — у запасе. Працаваў інжынерам дарожна-будаўнічага кіравання[1]. Жыў у Кіеве. Памёр 12 студзеня 1981 года. Пахаваны на Лук’янаўскіх ваенных могілках(руск.) бел.

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Юрченко Егор Артемьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 713. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Ягор Арцёмавіч Юрчанка на сайце «Героі краіны»(Праверана 27 красавіка 2009)

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі 12 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1981 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі ў Кіеве
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 лютага
Катэгорыя·Пахаваныя на Лук’янаўскіх ваенных могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёўскім павеце (Магілёўская губерня)
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай