wd wp Пошук:

Яглевіцкі сельсавет

Ягле́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Яглевічы. Колькасць двароў — 956, колькасць жыхароў — 2003.

Старшыня — Бязносік Валянціна Міхайлаўна[1], кіраўнік спраў — Осіпік Ала Мікалаеўна[1].

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Косаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1947 года ў складзе Івацэвіцкага раёна. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Яблонкаўскага сельсавета[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Бярозаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Івацэвіцкага раёна. 2 сакавіка 1981 года ў склад Жытлінскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Воля, Зыбайлы, Сярадава, Яблонка і хутар Зацішша)[3]. 9 жніўня 2022 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Любішчыцкага (4 населеныя пункты: аграгарадок Любішчыцы, вёскі Панкі, Плехава і пасёлак Майск) і Падстарынскага (7 населеных пунктаў: аграгарадок Падстарынь, вёскі Азярцо, Боркі, Кушняры, Руда, Сенькавічы і Халап’я) сельсаветаў[4].

Населенныя пункты

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1958 чалавек[5], з іх 95,0 % — беларусы, 3,1 % — рускія[6].

Зноскі

  1. 1 2 Сайт раённай адміністрацыі Архівавана 15 кастрычніка 2020.
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 2 сакавіка 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 20 (1682).
  4. Решение Брестского областного Совета депутатов от 9 августа 2022 г. № 356 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивацевичского района Брестской области
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Яглевіцкі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бярозаўскага раёна