wd wp Пошук:

Ягана Шпіры

Яга́на Шпі́ры (ням.: Johanna Spyri, joˈhana ˈʃpiːri), пры нараджэнні Ягана Луіза Гойсер (ням.: Johanna Louise Heusser; 12 чэрвеня 1827, Гірцэль, Швейцарыя — 7 ліпеня 1901, Цюрых, Швейцарыя) — швейцарская дзіцячая пісьменніца, найбольш вядомая сваёй кнігай «Гайдзі».

Біяграфія

Нарадзілася ў сельскай мясцовасці, улетку дзяцінства праводзіла ў ваколіцах Кура (Граўбюндэн), які пазней апіша ў сваіх творах.

У 1852 годзе выйшла за адваката Бернгарда Шпіры. Жывучы ў Цюрыху, пачала апісваць жыццё ў вёсцы. Першая аповесць «Нататка на Вроневай магіле», якая апавядае пра жыццё жанчыны пад хатнім гвалтам, выйшла ў 1880. У наступным годзе з’явіліся гісторыі для дзяцей і падлеткаў, сярод якіх быў і раман «Гайдзі», якія пісьменніца напісала за чатыры тыдні. «Гайдзі» — гісторыя пра дзяўчынку-сірату, што жыве з дзедам у швейцарскіх Альпах; відарысы ў рамане апісаныя вельмі маляўніча.

Муж Яганы і адзіны іх сын Бернард памерлі ў 1884 годзе. Пасля гэтага яна прысвяціла сябе дабрачыннасці і напісала больш за 50 апавяданняў. Пахаваная побач з сям’ёй на могілках Зыльфельд-А ў Цюрыху.

Ушанаванне памяці

У Швейцарыі пісьменніцу вельмі шануюць; яе партрэт выдадзены на марцы ў 1951 годзе і выбіты на памятнай манеце ў 20 франкаў у 2009.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118616455 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118616455 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  3. http://web.archive.org/web/20170323062045/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/johanna-spyri

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі 7 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1901 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Цюрыху
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1827 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Швейцарыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 чэрвеня
Катэгорыя·Раманісты
Катэгорыя·Пісьменніцы Швейцарыі
Катэгорыя·Дзіцячыя пісьменнікі Швейцарыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нямецкамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Пахаваныя на Зільфельдскіх могілках