wd wp Пошук:

Яан Тээмант

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Я́ан Тэ́эмант (эст. Jaan Teemant; 24 верасня 1872, воласць Вігала — 24 ліпеня (паводле іншых звестак, 3 ліпеня) 1941, Талін) — эстонскі дзяржаўны дзеяч.

Адукацыя

Скончыў прыватную гімназію Хуга Трэфнера, юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта (1901). Ганаровы доктар права Тартускага ўніверсітэта (1932).

Рэвалюцыйная дзейнасць і зняволенне

Быў памочнікам прысяжнага паверанага ў Рэвелі (цяпер — Талін). У 19041905 — гласны гарадской думы Рэвеля. У 1905 актыўна ўдзельнічаў у рэвалюцыйных падзеях, у снежні 1905 быў выбраны кіраўніком Усеэстонскага сходу народных прадстаўнікоў у Тарту, кіраваў сходам у актавай зале Юр’еўскага (цяпер — Тартускі) універсітэта — так званым «аўласкім сходам». Быў вымушаны эміграваць у Швейцарыю, ва ўмовах ваеннага становішча быў завочна прысуджаны да смяротнага пакарання. Пасля адмены ваеннага становішча і смяротнага прысуду вярнуўся ў Эстонію (у 1908). Быў асуджаны да пазбаўлення свабоды на паўтара года. Адбыўшы тэрмін зняволення, у 19111913 знаходзіўся ў ссылцы ў Архангельскай губерні.

Адвакат і палітык

У 1913/1914 — 1940 — адвакат у Таліне, у 19191925 — старшыня калегіі адвакатаў. У 1917—1919 — член, у 1917 — першы намеснік старшыні Эстонскага часовага земскага савета, у 1918—1919 — генеральны пракурор Эстонскай рэспублікі, у 1919—1920 — член Устаноўчага сходу. Быў дэпутатам Рыйгікогу другога — пятага скліканняў. З 15 снежня 1925 па 9 снежня 1927 і з 19 лютага 1932 па 19 ліпеня 1932 — дзяржаўны старэйшына (глава дзяржавы).

Крытычна адносіўся да аўтарытарнага рэжыму Канстанціна Пятса, які ўсталяваўся пасля дзяржаўнага перавароту 1934. У 1939—1940 гг. — эстонскі прадстаўнік у Германскім апякунскім ўпраўленні (органе, створаным для апякунства над маёмасцю немцаў, якія перасяляліся ў Германію ў гэты перыяд).

Гібель

23 ліпеня 1940 быў арыштаваны органамі НКУС. Па розных звестках, памёр або быў расстраляны ў 1941 у Талінскай цэнтральнай турме.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1872 годзе
Катэгорыя·Адвакаты Расійскай імперыі
Катэгорыя·Адвакаты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Эстляндскай губерні
Катэгорыя·Дзяржаўныя старэйшыны Эстоніі
Катэгорыя·Памерлі 23 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 верасня
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітыкі Эстоніі
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі гімназіі Хуга Трэфнера
Катэгорыя·Памерлі ў месцах пазбаўлення волі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1940 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Таліне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рапламаа