wd wp Пошук:

Юхан Петэр Юхансан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Юхансан. Ю́хан Пе́тэр Ю́хансан (шведск.: Johan Petter Johansson; 12 снежня 1853, лен Вестра-Гёталанд — 25 жніўня 1943, Энчэпінг) — шведскі вынаходнік, прамысловец. У 1892 мадыфікаваў развадны ключ, дадаўшы ў канструкцыю чарвяк, пасля чаго такі ключ доўгі час называўся «шведскім». Атрымаў больш за 100 патэнтаў.

Біяграфія

Нарадзіўся недалёка ад горада Воргарда на захадзе Швецыі, быў старэйшым з 6 дзяцей у сялянскай сям’і. Пачаў працаваць памочнікам аператара паравога рухавіка тарфяной фабрыкі. Пакінуў Воргарду ў 1873 годзе ва ўзросце 19 гадоў, стаў чорнарабочым у Мутале, у 1874 годзе паступіў на вайсковую службу, затым пераехаў у Эскільстуну, дзе працаваў на заводзе Мунктэла. У 1878 годзе пераехаў у Вестэрос, дзе спачатку працаваў у механічнай майстэрні, а затым кавалём на ферме ў прыгарадзе.

Тым часам Юхансан прыняў рашэнне з’ехаць у ЗША, але, атрымаўшы добрую прапанову ад свайго былога працадаўцы з завода Мунктэла, змяніў сваё рашэнне.

Вырашыўшы пачаць сваю ўласную справу, пераехаў у Энчэпінг, дзе заснаваў Механічную майстэрню Энчэпінга (Enköpings Mekaniska Verkstad), якая мела поспех. Працуючы ў майстэрні, Юхансан вынайшаў развадны і трубны ключы. У 1890 годзе кампанія «B. A. Hjort & Company» пагадзілася распаўсюджваць інструменты Юхансана пад маркай «Bahco». Продажы інструментаў ішлі паспяхова, кампанія існуе дагэтуль і вырабіла ўжо звыш 100 мільёнаў ключоў.

У 1916 годзе Юхансан перадаў сваё прадпрыемства сыну і фірме «B. A. Hjort & Company», пачаў займацца вопытамі з электрычнымі механізмамі, у 1919 годзе заснаваў новае прадпрыемства «Triplex», якое вырабляе электрычныя маятнікі і іншыя прылады.

Юхансан памёр ва ўзросце 89 гадоў.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Johan Petter Johansson — 1917.
  2. 1 2 3 4 18531212 Johansson, Johan Petter // Swedish death index Праверана 9 снежня 2018.
  3. Johansson, Johan Petter, f. 1853 i Härene Älvsborgs län, Direktör vid mekanisk verkstad // Swedish Census 1910 — Riksarkivet. Праверана 4 сакавіка 2020.
  4. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 25 лютага 2016.
  5. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1853 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вестра-Гёталандзе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Швецыі
Катэгорыя·Памерлі ў Швецыі
Катэгорыя·Памерлі 25 жніўня
Катэгорыя·Вынаходнікі Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў Энчэпінгу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Вынаходнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных