wd wp Пошук:

Юстэс Шкода

Юстэс (Юстас) Клэренс Шкода (англ. Eustace Clarence Scrubb; варыянты перакладу: Ёрш, Бякли; 1933-1949) — персанаж серыі «Хронікі Нарніі». Ён стрыечны брат Піцера, Сьюзен, Эдмунда і Люсі.

З’яўляецца ў трох кнігах «Хронік Нарніі»: «„Заваёўнік зары“, альбо Плаванне на край святла», «Сярэбраны фатэль» і «Апошняя бітва».

Біяграфія

Юстэс нарадзіўся ў 1933 годзе, і яму было 10 гадоў, калі ён з’яўляецца ў «„Заваёўніку зары“…»; у «Апошняй бітве» яму было 16 гадоў.

«„Заваёўнік зары“, альбо Плаванне на край свету»

Юстэс вучыўся ў эксперыментальнай школе (з нетыповым для Англіі таго часу сумесным навучаннем хлопчыкаў і дзяўчынак, па нагоды чаго сам аўтар іранізуе). Юстэс не любіў сваіх стрыечных братоў і сясцёр: Пітэра, Сьюзен, Эдмунда і Люсі. Аднак ён у некаторым родзе ўзрадаваўся, даведаўшыся, што Эдмунд і Люсі прыязджаюць у госці. Хоць ён і быў маленькім сціплым чалавечкам, які ў бойцы не змог справіцца нават з Люсі, не кажучы ўжо пра Эдмунда, ён ведаў, што існуе мноства спосабаў сапсаваць людзям жыццё.

Трапляе ў свет Нарніі разам з Люсі і Эдмундам і аказваецца ў моры, дзе іх падабраў «Заваёўнік зары». Спачатку ён вядзе сябе вельмі дзёрзка і эгаістычна, але паступова прывыкае і пачынае выпраўляцца. У канцы кнігі сказана, што ўсе сталі казаць аб тым, наколькі Юстэс змяніўся да лепшага.

«Сярэбраны фатэль»

Юстэс Шкода і яго аднакласніца-сяброўка Джыл Поўл, ратуючыся ад старшакласнікаў-катаў, ўцякаюць са школьнага двара праз брамку ў высокай каменнай сцяне і трапляюць у Нарнію. Джыл выхвалялася сваёй адвагай, стоячы блізка ад краю скалы. Юстэс, дапамагаючы Джыл не зваліцца ў прорву, сам у яе ўпаў, але, на шчасце, Аслан дапамог Юстэсу.

Пасля ж яны з Джыл і кваклем Хмурам адпраўляюцца ў горад волатаў Харфанг. Там яны, зразумеўшы здрадніцкую «дабрыню» волатаў, знаходзяць падземны свет і трапляюць да каралевы падзямелля. Пазней, знайшоўшы прынца Рыліяна, вандроўцы дапамагаюць яго расчараваць і тым самым перамагаюць Зялёную Вядзьмарку.

«Апошняя бітва»

Тут Юстэс з’яўляецца галоўным героем. Ён і Джыл Поўл трапляюць у Нарнію пры дапамозе Піцера і Эдмунда, дабыўшых кольцы для іх перамяшчэння, але, нават не выкарыстоўваючы кольцы, яны трапляюць у Нарнію, памёршы на Зямлі. Там яны дапамагаюць каралю Тырыяну выратаваць Нарнію ад тархістанцаў. У выніку ў іх нічога не атрымліваецца. Ён становіцца сведкам знішчэння Нарніі і трапляе ў новую Нарнію, дзе застаецца назаўжды.

У кінематографе

У фільме 2010 года «Хронікі Нарніі: Заваёўнік зары» ролю Юстэса выканаў Уіл Поултэр.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Персанажы Хронік Нарніі
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Персанажы без IMDb