wd wp Пошук:

Юрый Уладзіміравіч Мянькоў

Юрый Уладзіміравіч Мянькоў (24 лютага 1979, в. Абідавічы, Быхаўскі раён) — беларускі педагог і публіцыст, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дзяржаўнай установы адукацыі «Баравабудскі дзіцячы сад — базавая школа Кармянскага раёна» (з 2002 г.). Кіраўнік МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Кармянскага раёна (2014 г.).

Біяграфія

Закончыў факультэт славянскай філалогіі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Куляшова (2002 г.).

З’яўляецца пераможцам раённага конкурсу «Лепшы славеснік года» (2005 г.), лаўрэатам раённага конкурсу «Малады настаўнік года-2007»; лаўрэатам раённага этапу рэспубліканскага конкурсу педагагічнага майстэрства «Настаўнік года-2009»; двойчы прызёр рэспубліканскага конкурсу метадычных распрацовак «Адкрыты ўрок» (2006, 2007 гг.[1]; пераможца рэспубліканскага конкурсу ТБШ «Беларускі Настаўнік-2008»; дыпламат ТБШ за перамогу ў намінацыі «Грамадзянская пазіцыя ў адукацыйным працэсе» конкурсу метадычных матэрыялаў, за творчы і інавацыйны падыход у развіцці сучаснай беларускай школы (2009 г.).

Неаднаразова выступаў у навуковых, метадычных і грамадска-палітычных перыядычных выданнях: «Роднае слова», «Беларуская мова і літаратура», «Народная асвета», «Здаровы лад жыцця», «Адкрыты ўрок», «Настаўніцкая газета», «Наша Слова», «Зара над Сожам» і інш. Аўтар шматлікіх метадычных распрацовак па новых педагагічных тэхналогіях.

Кнігі

Зноскі

  1. Настаўніцкая газета, 12 чэрвеня 2008 г.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Быхаўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 лютага