wd wp Пошук:

Юрый Уладзіміравіч Азаронак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Азаронак. Ю́рый Уладзі́міравіч Азаро́нак — беларускі журналіст, рэжысёр і грамадскі дзеяч. Аўтар найболей адыёзных фільмаў аб апазіцыі. Працаваў намеснікам старшыні Белтэлерадыёкампаніі і ў прэс-службе пракуратуры РБ.

Біяграфія

У пачатку 1990-х гадоў уступіў у Славянскі Сабор «Белая Русь». Стаў папулярны пасля таго, як у 1995 годзе зняў дакументальны фільм «Нянавісць: дзеці хлусні», у якім правёў параўнальнае апісанне калябарацыяністаў часоў Вялікай Айчыннай вайны і сучасных беларускіх нацыяналістаў. Фільм быў паказаны напярэдадні рэферэндума 1995 года і выклікаў вялікі рэзананс у грамадстве. У 1996 годзе здымае фільм «Закуліса» аб сувязі беларускай апазіцыянераў з замежнымі палітычнымі і фінансавымі сіламі.

У 2000 годзе стаў загадчыкам літаратурна-драматычнай рэдакцыяй Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.

Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2001 года стварыў дакументальны серыял «Таемныя спружыны палітыкі», у якім асвятляў дзейнасць апазіцыі і розных замежных фондаў і цэнтраў у негатыўным ключы. Пасля прэзідэнцкіх выбараў — кіраўнік інфармацыйнага аддзела Беларускага патрыятычнага саюза моладзі.

У красавіку 2003 года прызначаны прэс-сакратаром Генеральнай пракуратуры Беларусі.

2 чэрвеня 2005 года ўказам прэзідэнта А. Лукашэнкі прызначаны намеснікам старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі. 13 чэрвеня 2008 года ўказам прэзідэнта № 331 вызвалены ад гэтай пасады. Як сказанае ў дакуменце, Азаронак вызвалены ад пасады «за здзяйсьненне правіны, несумяшчальнай са знаходжаннем на дзяржаўнай службе».

Юрый Азаронак лічыцца прыхільнікам Віктара Шэймана, наймоцнага беларускага палітыка ў асяроддзі Лукашэнкі, прыхільніка цвёрдых і радыкальных дзеянняў. У красавіку 2006 года за актыўную падтрымку прэзідэнта Юрыю Азаронку быў забаронены ўезд у ЗША і краіны Еўрасаюза[1].

Асабістае жыццё

Сын Рыгор Азаронак працуе карэспандэнтам на беларускім тэлеканале «СТБ».

Узнагароды

Спасылкі

Зноскі

  1. Малевич, Мария Юрий Азарёнок вернулся к Шейману(руск.)  (недаступная спасылка). Народная Воля (7 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2017.
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «За духоўнае адраджэнне»
Катэгорыя·Рэжысёры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы культуры Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Прапагандысты Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Постаці Беларусьфільма
Катэгорыя·Супрацоўнікі Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гарадоцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1965 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 лютага