wd wp Пошук:

Юрый Міхайлавіч Хаванскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хаванскі. Юрый Міхайлавіч Хаванскі (руск.: Юрий Михайлович Хованский; 19 студзеня 1990, Нікольск, Пензенская вобласць, СССР[3][4]) — расійскі відэаблогер. Вядзе відэаблог на YouTube. Выпускае музычныя кліпы ў жанры рэп пад псеўданімам «MC Хованский». Раней вёў стэндап-шоў[5]. У асяроддзі Рунэту мае статус скандальнага блогера[6].

Скончыў Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт завочна[7][8].

Па дадзеных «Медиалогии», Юрый Хованскі заняў 6 месца ў Расіі па цытуемасці ў 2016 годзе[9]. Уваходзіць у Топ-10 відэаблогераў Санкт-Пецярбурга па версіі інфармацыйнага агенцтва «Росбалт»[10]. Творчасць Хаванскага параўноўваюць з творчасцю амерыканскага коміка Эндзі Каўфмана[11][12].

Вядомы сваімі скандальнымі выказваннямі пра Віктара Цоя, Міхаіла Гаршанева, Фёдара Емяльяненка[13], РПЦ і Pussy Riot[14], а таксама канфліктамі з расійскімі рэп-выканаўцамі, такімі як Noize MC, Kristina Si, Баста, Птаха[15][16].

Выступае ў якасці суддзі на батл-пляцоўцы Versus Battle. У 2016 годзе ўдзельнічаў у рэп-батлы з відэаблогерам Дзмітрыем Ларыным. Відэаролік з батлам сабраў больш за 20 млн праглядаў на YouTube[17] і заняў другое месца ў Расіі па праглядах у 2016 годзе[18]. Пасля батла пачаў запісваць музычныя кліпы ў вобразе гангстара. Ужо выйшлі такія кліпы, як «Батя в здании», «Шум», «Прости меня, Оксимирон», «Шёпот стволов», якія збіраюць мільёны праглядаў на YouTube.

Агучыў огра-чараўніка ў расійскамоўнай лакалізацыі гульні Dota 2[19]. У 2016 годзе быў настаўнікам каманды «Not a player» у рамках кіберспортыўнага спаборніцтва па Dota 2 «КіберБітва», які арганізавала кампанія «Мегафон»[20][21]. Пісаў артыкулы для калонкі vc.ru[22]. У чэрвені 2014 года быў ініцыятарам петыцыі аб «праверцы Алены Мізулінай на псіхічнае здароўе» з-за яе выказванняў[23]. Петыцыя сабрала больш за 116 тыс. подпісаў[24].

Зноскі

  1. Дорсі Д., Уільямс Э., Стоўн Б. ТвітэрTwitter, Inc., 2006.
  2. https://progorod58.ru/news/38898
  3. Хиты Интернета: как пензенцы становятся звездами «Ютуба»
  4. Оксимирон публично унизил блогера из Пензенской области
  5. Как блогеры начали читать рэп и почему рэперы этим недовольны
  6. «Одним словом — беспредел»
  7. Юрий Хованский (биография, фото, видео)
  8. Видеоблогер Юрий Хованский: биография, деятельность, личная жизнь
  9. Воробьев вошел в Топ-10 самых цитируемых блогеров РФ в 2016 году
  10. Десять популярных петербургских видеоблогеров
  11. Комик и блогер Юрий Хованский подрался с Noize MC
  12. ХОВАНСКИЙ: «KRISTINA SI НАТРАВИЛА НА МЕНЯ АРМЯНСКУЮ МАФИЮ»
  13. Noize МС пообещал больше не бить Хованского
  14. Хакеры взломали сайт омского фонда обязательного медицинского страхования
  15. Рифмованные войны.
  16. Питерский блоггер угрожает Noize MC расстрелом
  17. MC Хованский высмеял русских рэперов в клипе «Прости меня, Oxxxymiron»
  18. Лучшие видео русского ютьюба за 2016 год
  19. Хованский в русской озвучке Dota 2
  20. Как использовать киберспорт для эффективных рекламных кампаний
  21. NS: Может кто-нибудь из «кибербитвы» и на International в будущем пробьется
  22. От рекламных агентств нет никакой пользы — видеоблогер Юрий Хованский
  23. Блогер Хованский заподозрил у Мизулиной «комплекс Бога»
  24. Прилетит вдруг волшебник
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 студзеня
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пензенскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта эканомікі і фінансаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»