wd wp Пошук:

Юрый Мікалаевіч Малевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Малевіч. Юрый Мікалаевіч Мале́віч (нар. 30 мая 1937, Мінск, БССР) — беларускі архітэктар. Сын М. А. Малевіча.

Біяграфія

Скончыў у 1961 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў у 19611973 гадах галоўным архітэктарам праектаў у Барысаўскім філіяле Мінскага аблпраекта, Тульскграмадзянпраекце[1], з 1976 года намеснік генеральнага дырэктара істытута «Белбыттэхпраект» навукова-вытворчага аб’яднання «Белбыттэхніка», з 1987 галоўны архітэктар праектаў, кіраўнік майстэрні інсытута «Мінскграмадзянпраект», з 1996 у камітэце па архітэктуры, горадабудаўніцтве і тэрытарыяльным планаванні Мінскага аблвыканкама.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Член КПСС з 1972 года. Пражывае ў г. Мінск[1].

Творчасць

Цэнтральная плошча ў Барысаве

Асноўныя работы: праекты планіроўкі і забудова мікрараёнаў гарадоў Барысаў (1967), Слуцк (1972), Чэрвень (1963), Смалявічы, Крупкі Мінскай вобласці і інш. (19621972), праекты цэнтральных плошчаў у Барысаве (1963, у сааўтарстве) і Беразіно Мінскай вобласці (1967), цэнтра курортнага пасёлка Нарач Мядзельскага раёна Мінскай вобласці (1970); бібліятэка (1964), спартыўны корпус з плавальным басейнам, ЗАГС (1970), 9-павярховы жылы дом у Барысаве (19641968); кінатэатр «Рагнеда» ў г. Заслаўе Мінскай вобласці (1988); бальніца з паліклінікай у г.п. Рось Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці (1992, Дзяржаўная прэмія Беларусі 1998); крытыя корты ў комплексе «Дразды» каля Мінска (1995) і інш.

Узнагароды

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1998, у сааўтарстве) — за архітэктуру жылога гарадка Рось Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці, здадзенага ў эксплуатацыю ў 1994—1997 гадах. Узнагароджаны медалямі, у т.л. сярэбраным медалём ВДНГ СССР (1982)[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Малевич Юрий Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Архітэктары Смалявічаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Архітэктары Барысава
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
Катэгорыя·Архітэктары Слуцка
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Архітэктары Чэрвеня
Катэгорыя·Супрацоўнікі Барысаўпраекта
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Беразіна
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскграмадзянпраекта
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары Крупак