Ю́рый Ві́ктаравіч Жадо́бін (нар. 14 лістапада 1954, Днепрапятроўск, УССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
У 1976 года скончыў Казанскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча, у 1985 — камандны факультэт Ваеннай акадэміі бранетанкавых войскаў.
У 1999 годзе прызначаны на пасаду намесніка Міністра ўнутраных спраў — Камандуючага ўнутранымі войскамі.
З верасня 2003 года кіраваў Службай бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
17 ліпеня 2007 прызначаны старшынёй КДБ.
Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі (2008—2009).
Са снежня 2009 — міністр абароны Беларусі.
25 лістапада 2014 года Аляксандр Лукашэнка вызваліў генерал-лейтэнанта Юрыя Жадобіна ад пасады міністра абароны і звольніў яго з вайсковай службы ў запас[1].
Папярэднік: Леанід Сямёнавіч Мальцаў |
Міністры абароны Беларусі 2009 — 2014 |
Пераемнік: Андрэй Аляксеевіч Раўкоў |