wd wp Пошук:

Юрый Анатольевіч Грамакоўскі

Юрый Анатольевіч Грамакоўскі (нар. 6 мая 1969, Баранавічы) — беларускі дзяржаўны дзеяч. «Чалавек года Брэсцкай вобласці» (2012).

Біяграфія

Нарадзіўся 6 мая 1969 года ў Баранавічах[2].

У 1993 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спецыяльнасці «вытворчасць будаўнічых вырабаў і канструкцый», у 1999 годзе — Мінскі інстытут сучасных тэхналогій і маркетынгу па спецыяльнасці «менеджмент», у 2008 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай»[3].

20 гадоў прапрацаваў на розных пасадах на Баранавіцкім камбінаце жалезабетонных канструкцый. З 2000 года і да моманту прызначэння на пасаду старшыні Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта працаваў дырэктарам гэтага прадпрыемства[3].

22 кастрычніка 2013 года быў прызначаны на пасаду старшыні Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта[4].

З’яўляўся дэпутатам Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў 26-га склікання (15 выбарчая акруга)[5].

Узнагароды

Сям’я

Жанаты, двое дзяцей — сын, 1998 года нараджэння і дачка, 2001 года нараджэння[3].

Зноскі

  1. Мэр Барановичей Виктор Дичковский ушел с поста по собственному желанию(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY (22 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 20202020-11-14. Праверана 14 лістапада 2020.
  2. Председателем Барановичского горисполкома назначили Юрия Громаковского (нявызн.). Виртуальный Брест (22 кастрычніка 2013). Праверана 14 лістапада 2020.
  3. 1 2 3 4 Intex-press. Председателем Барановичского горисполкома назначили Юрия Громаковского (ОБНОВЛЕНО)(руск.) . www.intex-press.by (22 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2020. Праверана 14 лістапада 2020.
  4. Председателем Барановичского горисполкома назначили Юрия Громаковского(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY (22 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 20202020-11-14. Праверана 14 лістапада 2020.
  5. Людмила СТЕЦКО. Каждому округу – по депутату(руск.) . www.intex-press.by (29 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2020. Праверана 14 лістапада 2020.
  6. В Барановичах впервые с 2000 года поменялся мэр (нявызн.). naviny.by (22 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2020. Праверана 14 лістапада 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1969 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 мая
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Будаўнікі Беларусі
Катэгорыя·Дэпутаты Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавічах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Старшыні Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь