wd wp Пошук:

Юрый Аляксандравіч Сянкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сянкевіч.

Ю́рый Алякса́ндаравіч Сянке́віч (4 сакавіка 1937, Баян-Тумен — 25 верасня 2003, Масква) — расійскі падарожнік, урач, журналіст, кіраўнік тэлеперадачы «Клуб падарожнікаў». Разам з Турам Хеердаламам удзельнічаў у экспедыцыях «Ра-І» і «Ра-II». Нашчадак беларусаў — ураджэнцаў Віленскай губерні.

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Баян-Тумен у Манголіі (цяпер Чайбалсан).

У 1954 г. скончыў сярэднюю школу № 107 у Ленінградзе.

1960 — скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію імя С. М. Кірава ў Ленінградзе і атрымаў накіраванне на працу начальнікам медыцынскага пункта вайсковай часці 93762 горада Балагое-4 Калінінскай (Цвярской) вобласці.

1962 — пераведзены ў Маскву ў Інстытут авіяцыйнай і касмічнай медыцыны Міністэрства абароны СССР.

1963 — адкамандзіраваны ў Інстытут медыка-біялагічных праблем Міністэрства аховы здароўя СССР, у якім Юрый Аляксандравіч прайшоў шлях ад малодшага навуковага супрацоўніка да начальніка Вучэбна-трэніровачнага спецыялізаванага цэнтра медыка-біялагічнай падрыхтоўкі касманаўтаў, удзельнічаючы ў падрыхтоўцы і медыцынскім забеспячэнні пілатуемых касмічных палётаў і палётаў біяспадарожнікаў (з жывёламі на борце). У якасці ўрача-даследчыка праходзіў падрыхтоўку для ўдзелу ў касмічным палёце.

1966—1967 — прымае ўдзел у 12-й савецкай антарктычнай экспедыцыі на станцыю «Усход». Адным з галоўных напрамкаў навуковых даследаванняў Юрыя Аляксандравіча становіцца вывучэнне паводзін чалавека ў экстрэмальных умовах. Матэрыялы, сабраныя ў гэтай экспедыцыі, ляглі ў аснову кандыдацкай дысертацыі.

1969 — па запрашэнні вядомага нарвежскага вандроўца — даследчыка Тура Хеердала здзяйсняе вандраванне на папіруснай лодцы «Ра» (1969), а затым на «Ра-2» (1970). Пазней, у 1977—1978 гг., рушыла ўслед экспедыцыя ў Індыйскім акіяне на «Тыгрысе». Абедзве экспедыцыі з’явіліся важкімі навуковымі падзеямі.

1973—1982 — загадчык аддзела навукова-медыцынскай і тэхнічнай інфармацыі ў Інстытуце медыка-біялагічных праблем.

1973 — Сянкевіч запрошаны на Цэнтральнае тэлебачанне ў якасці вядучага перадачы «Клуб кінападарожжаў», пасля перадача была занесена ў Кнігу рэкордаў Гінеса.

1979 — прымае актыўны ўдзел у медыцынскім забеспячэнні экспедыцыі да Паўночнага паўшар’я.

1980—1982 — актыўна ўдзельнічае ў першай савецкай экспедыцыі на Эверэст.

Вынікам даследаванняў у галіне касмічнай фізіялогіі і псіхалогіі, вывучэнні чалавека ў экстрэмальных умовах сталі больш за 60 навуковых прац.

Зноскі

  1. 1 2 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 жніўня 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Памерлі ў 2003 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя юбілейным медалём «300 гадоў Расійскаму флоту»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Памерлі 25 верасня
Катэгорыя·Выпускнікі Ваенна-медыцынскай акадэміі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 2 ступені
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 сакавіка
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі ТЭФІ
Катэгорыя·Кавалеры егіпецкага ордэна Заслуг
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 850-годдзя Масквы»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 3 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных