wd wp Пошук:

Юрый Іванавіч Філонаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Філонаў. Юрый Іванавіч Філонаў (10 снежня 1942, г. Бердск, Новасібірская вобласць) — беларускі і расійскі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1969 годзе. Працаваў у праектных арганізацыях Барнаула, з 1978 года — галоўны архітэктар будаўнічага аддзела ў Гродзенскім філіяле НДІП азотнай прамысловасці і прадуктаў арганічнага сінтэзу.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 г. Пражывае ў Гродне.

Творчасць

Асноўныя працы: кантора Дзяржбанка СССР (1978), адміністрацыйна-бытавы корпус камбіната жалезабетонных вырабаў (1979) у Барнауле, адміністрацыйны будынак аўтабазы ў Рубцоўску (1979), аўтабаза коксахімічнага камбіната на ст. Зарынская Алтайскага края (1973), упраўленне трэста «Гроднапрамбуд» у Гродне (1982, у аўтарскім калектыве).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новасібірскай вобласці
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 снежня
Катэгорыя·Выпускнікі Новасібірскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1942 годзе