wd wp Пошук:

Юрый Іванавіч Раманаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Раманаў. Юрый Іванавіч Раманаў (нар. 21 сакавіка 1949, г. Сцепанаван, Арменія) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў у 1971 годзе Днепрапятроўскі інжынерна-будаўнічы інстытут (выкладчыкі А. Пятроў, В. Гарбаносаў, Я. Яшунскі, К. Рудакоў і інш.). У 1971—1977 працаваў у праектным інстытуце «ПрамНДІпраект» ў г. Жоўтыя Воды Днепрапятроўскай вобласці; у 1977—1981 гадах у праектным інстытуце «Гроднаграмадзянпраект»; у 1981—1984 гадах у Гродзенскіх мастацка-вытворчых майстэрнях; у 1986—1988 гадах на гродзенскім вытворча-рэкламным камбінаце; у 1988—1992 гадоў у кааператыве апрацоўчых работ і добраўпарадкавання «Дэкор»; у 1992—2001 гадах у гродзенскім творчым аб’яднанні «Альянс-Арт». З 2003 года выкладае архітэктурныя дысцыпліны ў Гродзенскім дзяржаўным політэхнічным каледжы.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1979 года. Пражывае ў Гродне.

Творчасць

Гасцініца «Гродна»

Асноўныя працы: рэканструкцыя гідраметалургічнага завода «УсходГАК[ru]» у г. Жоўтыя Воды, Украіна (1975); аўтавакзал у г. Жоўтыя Воды, Украіна (1976); база адпачынку заводу «Электорон» на р. Інгулец, Украіна (1977); адміністрацыйна-бытавы камбінат шыфернага завода ў г. Рыбніца, Малдова (1977); навучальна-лабараторны корпус Днепрапятроўскага палітэхнікума ў г. Жоўтыя Воды, Украіна (1977); планіроўка і забудова эксперыментальнага жылога раёна «Румлёва» ў г. Гродна (1980; сааўтары Ю. Патапаў, І. Мазнічка, У. Лытаў, С. Паўлаў); водалячэбніца санаторыі «Беларусь» у г. Друскінінкай, Літва (1981; сааўтары Ю. Патапаў); гасцініца «Гродна» ў г. Гродна (1981; сааўтары Ю. Патапаў, У. Еўдакімаў, В. Папоў); праектаванне жылых дамоў для індывідуальнай забудовы, інтэр’ераў, ландшафту і добраўпарадкавання жылых і грамадскіх аб’ектаў.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сцепанаване
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Архітэктары Гродна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Гроднаграмадзянпраекта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 сакавіка
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Украіны
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў