wd wp Пошук:

Юрунг-Хая

Юрунг-Хая (руск.: Юрюнг-Хая, якуцк.: Үрүҥ Хайа — «Белая Гара») — сяло ў Анабарскім улусе Рэспублікі Саха (Якуція) Расійскай Федэрацыі. Адзіны населены пункт Юрунг-Хаінскага наслега. Размешчанае за Паўночным палярным колам, на правым беразе ракі Анабар, за 180 км на поўнач ад цэнтра ўлуса п. Саскылах. Рачная і марская прыстань. Невялічкі аэрапорт для сувязі з Саскылахам. Зімой дзейнічае зімнік па лёдзе р. Анабар да Саскылаха.

Заснаванае ў 1930 г. Маюцца: Дом культуры, сярэдняя агульнаадукацыйная школа, установы аховы здароўя і гандлю, пошта, звераферма. Колькасць насельніцтва — 900 (1989), 1145 (2001), 1132 (2007). У паселішчы пражывае кампактная група далганаў, адзінкава сустракаюцца беларусы (у асноўным дэкласаваныя элементы).

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20180726010024/http://www.gks.ru/free_doc/doc_2018/bul_dr/mun_obr2018.rar

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Населеныя пункты Якуціі
Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1930 годзе