Юрунг-Хая (руск.: Юрюнг-Хая, якуцк.: Үрүҥ Хайа — «Белая Гара») — сяло ў Анабарскім улусе Рэспублікі Саха (Якуція) Расійскай Федэрацыі. Адзіны населены пункт Юрунг-Хаінскага наслега. Размешчанае за Паўночным палярным колам, на правым беразе ракі Анабар, за 180 км на поўнач ад цэнтра ўлуса п. Саскылах. Рачная і марская прыстань. Невялічкі аэрапорт для сувязі з Саскылахам. Зімой дзейнічае зімнік па лёдзе р. Анабар да Саскылаха.
Заснаванае ў 1930 г. Маюцца: Дом культуры, сярэдняя агульнаадукацыйная школа, установы аховы здароўя і гандлю, пошта, звераферма. Колькасць насельніцтва — 900 (1989), 1145 (2001), 1132 (2007). У паселішчы пражывае кампактная група далганаў, адзінкава сустракаюцца беларусы (у асноўным дэкласаваныя элементы).