У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Арцюх.
Юлія Анатолеўна Арцюх — беларуская тэлевядучая, прапагандыстка рэжыму Лукашэнкі[be-tarask].
Паводле ўласных слоў, мае эканамічную адукацыю і працавала эканамістам-менеджарам у ААТ «Агракамбінат ,,Дзяржынскі’’»[2].
У студэнцкія гады працавала нянькай у ЗША[3].
Актывістка грамадскага аб’яднання дапамогі дзецям, хворым на фенілкетанурыю «Будучыня без межаў»[2].
З 2019 года памочніца дэпутаткі ПП НС Беларусі Людмілы Макарынай-Кібак[2].
Працавала ў адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска[4].
Атрымала вядомасць у СМІ ў 2020 годзе як каментатарка па розных тэмах, звязаных з масавымі пратэстамі, якія адбываліся пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 і суправаджаліся беспрэцэдэнтным гвалтам прадстаўнікоў сілавых органаў супраць дэманстрантаў, у тым ліку забойствам некалькіх удзельнікаў пратэстаў. Была прызначаная вядучай прапагандысцкіх перадач на дзяржаўным тэлеканале СТБ[5].
У сваіх выступах на тэлебачанні актыўна займалася ачарненнем і абражаннем апанентаў Лукашэнкі[6][7][8][9][10], апраўдвала гвалт сілавых органаў да людзей[11]. Абражала гістарычныя нацыянальныя сімвалы Беларусі[12].
У красавіку 2021 года пасля выпуску перадачы з абразамі на адрас жыхароў Украіны і кіраўніцтва краіны была ўнесена ў базу «Міратворца», куды трапляюць асобы, якія вядуць дзейнасць супраць інтарэсаў Украіны[13][14].
Мае трох дзяцей. Муж — «афіцэр спецыяльных аперацый»[2].