wd wp Пошук:

Юлія Анатолеўна Арцюх

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Арцюх.

Юлія Анатолеўна Арцюхбеларуская тэлевядучая, прапагандыстка рэжыму Лукашэнкі[be-tarask].

Біяграфія

Паводле ўласных слоў, мае эканамічную адукацыю і працавала эканамістам-менеджарам у ААТ «Агракамбінат ,,Дзяржынскі’’»[2].

У студэнцкія гады працавала нянькай у ЗША[3].

Актывістка грамадскага аб’яднання дапамогі дзецям, хворым на фенілкетанурыю «Будучыня без межаў»[2].

З 2019 года памочніца дэпутаткі ПП НС Беларусі Людмілы Макарынай-Кібак[2].

Працавала ў адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска[4].

Прапагандысцкая дзейнасць

Атрымала вядомасць у СМІ ў 2020 годзе як каментатарка па розных тэмах, звязаных з масавымі пратэстамі, якія адбываліся пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 і суправаджаліся беспрэцэдэнтным гвалтам прадстаўнікоў сілавых органаў супраць дэманстрантаў, у тым ліку забойствам некалькіх удзельнікаў пратэстаў. Была прызначаная вядучай прапагандысцкіх перадач на дзяржаўным тэлеканале СТБ[5].

У сваіх выступах на тэлебачанні актыўна займалася ачарненнем і абражаннем апанентаў Лукашэнкі[6][7][8][9][10], апраўдвала гвалт сілавых органаў да людзей[11]. Абражала гістарычныя нацыянальныя сімвалы Беларусі[12].

У красавіку 2021 года пасля выпуску перадачы з абразамі на адрас жыхароў Украіны і кіраўніцтва краіны была ўнесена ў базу «Міратворца», куды трапляюць асобы, якія вядуць дзейнасць супраць інтарэсаў Украіны[13][14].

Сям’я

Мае трох дзяцей. Муж — «афіцэр спецыяльных аперацый»[2].

Зноскі

  1. Артюх Юлия Анатольевна — Цэнтр «Миротворець», афіцыйны сайт
  2. 1 2 3 4 «Я не саромеюся сваіх перакананняў». Наваспечаная зорка Юлія Арцюх аб славе, перажываннях і пагрозахЗвязда, 12.12.2020
  3. «Я работала няней в Америке и понимаю, что такое зов Родины». Побывали в гостях у Юлии Артюх Архівавана 18 верасня 2021. — СТБ, 13.12.2020
  4. МАКАРЫНА-КІБАК ЛЮДМІЛА ЭДУАРДАЎНА — афіцыйная старонка на сайце ПП НС Беларусі
  5. Политолог и вирусолог в одном лице. Журналисты заметили в новостях на госТВ одних и тех же «случайных» людей Архівавана 1 лютага 2021. [Палітолаг і вірусолаг у адной асобе. Журналісты заўважылі ў навінах на дзяржаўным ТБ адных і тых жа «выпадковых» людзей]
  6. Ответьте себе на вопрос: вам точно будет лучше продолжать разрушать страну? Мнение жены офицера в рубрике «Негладко» Архівавана 28 лістапада 2020. — СТБ, 27.11.2020
  7. «Можем наклонить и вдуть»: Как пропагандисты СТВ заговорили на жаргоне — The Village, 04.02.2021
  8. «Белорусы, кому мы нужны? Европе? Может, США? Как дешёвая рабочая сила если только». Мнение Юлии Артюх Архівавана 5 снежня 2020. — СТБ, 04.12.2021
  9. Юлия Артюх: «Мнение продажных предателей в построении белорусско-российских отношений точно никого не интересует» Архівавана 20 красавіка 2021. — СТБ, 26.02.2021
  10. Юлия Артюх: «Лучше диктатура, чем продажная марионеточная демократия» Архівавана 3 красавіка 2021. — СТБ, 02.04.2021
  11. Юлия Артюх — защитникам Родины: каждый день, когда мой муж возвращается домой живым, я мысленно благодарю каждого из вас Архівавана 4 сакавіка 2021. — СТБ, 23.02.2021
  12. Юлия Артюх: не лезьте в нашу страну, от которой у вас остался лишь паспорт Архівавана 28 лютага 2021. — СТБ, 19.02.2021
  13. Вядучую тэлеканала СТВ Арцюх занеслі ў базу «Миротворець»Радыё Свабода, 4 красавіка 2021
  14. Ведущая СТВ, которая заявила, что Украина загибается от нищеты, а народ ищет еду на свалках, попала в базу «Миротворец»(руск.) . Брестская газета (4 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2021. Праверана 6 красавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Прапагандысты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Супрацоўнікі і аўтары СТБ