wd wp Пошук:

Юліян Вайвадс

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Яго Высокапраасвяшчэнства кардынал Юліян Вайвадс (лат.: Julijans Vaivods), (10 жніўня 1895, вёска Варкава, Дзвінскі павет Віцебская губерня, Расійская імперыя, цяпер у Латвійскай Рэспубліцы — 23 мая 1990, Рыга, Латвія, СССР) — латвійскі кардынал. Апостальскі адміністратар Рыжскай архідыяцэзіі з 10 лістапада 1964 па 23 мая 1990. Старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Латвіі ў 1970—1990. Кардынал-святар з тытулам царквы Санці-Куатра-Каранаці з 2 лютага 1983.

Раннія гады і святарства

Скончыў Семінарыю ў Санкт-Пецярбургу і тэалагічны факультэт Латвійскага ўніверсітэта. 7 красавіка 1918 года пасвечаны ў святары. У 1918—1944 гадах служыў у Ліепаі ў якасці епархіяльнага канцлера курыі і суддзі курыі. У 1944—1958 гадах — вікарый у Ліепаі. З 4 ліпеня 1949 года — прэлат Яго Святасці.

Служэнне пры савецкай уладзе

У 1958—1960 гадах — асуджаны і прысуджаны да двух гадоў зняволення, якія адбываў у мардоўскіх лагерах. У 1960—1962 гады — пастырскае служэнне. У 1962—1964 гады — вікарый у Рызе. Па запрашэнні Папы Рымскага прыняў удзел у працы Другога Ватыканскага сабору 1964 года. 10 лістапада 1964 года прызначаны апостальскім адміністратарам Рыгі і тытулярным біскупам Macriana Maior. 18 лістапада 1964 года пасвечаны ў сан біскупа. З 1970 года па 1990 год з’яўляўся старшынёй Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Латвіі.

Кардынал

Са 2 лютага 1983 года пасвечаны ў кардынала-святара з тытулам царквы Санці-Куатра-Каранаці. Не ўвайшоў у лік кардыналаў-выбаршчыкаў па ўзросце, у момант атрымання кардынальскага звання яму было 88 гадоў.

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119300249 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 мая 2014.
  2. Julijan Kardinal Vaivods // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119300249 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  4. 1 2 3 Балязин В. Н., Дуров В. А., Казакевич А. Н. Награды Русской православной церкви 1917-2000 годы // Самые знаменитые награды России. — м: Вече, 2000. — С. 394. — 416 с. — (Самые знаменитые). — 12 500 экз. — ISBN 5-7838-0684-6.

Спасылкі

Папярэднік:
кардынал П’етра Парэнтэ
Найстарэйшы жывы кардынал Рымска-каталіцкай Царквы
29 снежня 198623 мая 1990
Пераемнік:
кардынал Анры дэ Любак
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 жніўня
Катэгорыя·Кардыналы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Латвіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 24 мая
Катэгорыя·Тытулярныя біскупы
Катэгорыя·Кардыналы Латвіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1990 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзвінскім павеце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варкаўскім краі
Катэгорыя·Апостальскія адміністратары
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1895 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскай Рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна РПЦ святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра 2 ступені
Катэгорыя·Памерлі ў Рызе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 23 мая
Катэгорыя·Кавалеры ордэна РПЦ Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра 1 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі