wd wp Пошук:

Апостальскі адміністратар

Апостальскі Адміністратар (лац.: administrator apostolicus) — прызначаны Папам Рымскім кіраўнік Апостальскай адміністратурай або часовы выканаўца абавязкаў біскупа ў вакантнай або занятай дыяцэзіі, часткі дыяцэзіі або прыраўнанай да дыяцэзіі асобнай Царквы; таксама можа выступаць як духоўная асоба, надзеленая поўнай царкоўнай уладай над групай вернікаў (напрыклад, усходняга абраду). Прававы статут адміністратара падрабязна ўсталёўваецца ў папскай пастанове аб прызначэнні на пасаду. Апостальскі Адміністратар для дыяцэзіі прызначаецца тады, калі маюць месца сур’ёзныя перашкоды для кіравання ёю (напрыклад, адмова біскупа ад выканання службовых абавязкаў, сыход быскупа на пенсію) або адбываецца ўтварэнне новай дыяцэзіі. Калі Апостальскі Адміністратар прызначаецца для занятай дыяцэзіі, то паўнамоцтвы дыяцэзіяльнага біскупа і яго генеральнага вікарыя прыпыняюцца.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Рэлігійныя тытулы