wd wp Пошук:

Юліус Рыхард Петры

Юліус Рыхард Петры (ням.: Julius Richard Petri; 31 мая 1852, Бармэн (цяпер у межах Вуперталя), Каралеўства Прусія — 20 снежня 1921, Цайц, Ангальт, Германія) — нямецкі мікрабіёлаг.

Біяграфія

Вывучаў медыцыну ў Акадэміі Кайзера Вільгельма ў Берліне (1871—1875), скончыў дактарантуру (1876). Кароткі час служыў ваенным лекарам, у т.л. у берлінскай клініцы «Шарытэ», даслужыўся да звання маёра медыцынскай службы. Затым працаваў асістэнтам Германа Брэмера ў яго клініцы для лёгачных хворых у Гёрберсдорфе. У 1886 годзе перайшоў ў бактэрыялагічную лабараторыю да Р. Коха. У 1896 годзе Ю. Р. Петры быў членам Каралеўскага міністэрства аховы здароўя, у чыне рэгірунгсрата (старшага дзяржаўнага саветніка) кіраваў адной з бактэрыялагічных лабараторый. У 1900 годзе датэрмінова выйшаў на пенсію і ўзяўся за кіраўніцтва клінікай Г. Брэмера ў Гёрберсдорфе. У 1904 годзе, відаць, з-за стану здароўя, вярнуўся ў Берлін.

Дзейнасць

Пусты шкляны сподак Петры, без вечка.

Ю. Р. Петры распрацаваў і палепшыў многія вытворчыя метады і апаратуру, у т.л. пясчаны фільтр і сасуды для проб калу і мачы, якія ўжываюцца цяпер. Найбольш вядомы як вынаходнік «сподка Петры», які належыць да сучаснага стандартнага абсталявання кожнай бактэрыялагічнай лабараторыі. Аўтар не меней васьмі навуковых прац, апублікаваных у 1876—1897 гадах.

Асноўныя працы

Зноскі

  1. 1 2 Julius Richard Petri // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Richard Julius Petri // Who Named It? Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вуперталі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 мая
Катэгорыя·Памерлі 20 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1852 годзе
Катэгорыя·Мікрабіёлагі Германіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1921 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных