Юліус Зэер (чэш. Julius Zeyer, 26 чэрвеня 1841 —†29 студзеня 1901) — чэшскі паэт, пісьменнік, драматург, прадстаўнік неаромантызма.
Паходзіў з старадаўняга французскага шляхецкага роду з боку бацькі, па мацярынскай лініі — з заможнай пакаталічанай габрэйскай сям’і. Нарадзіўся ў Празе ў 1841 годзе, рана страціў бацьку. Разам з маці вымушаны быў заняцца сямейнай справай - дрэваапрацоўкай, вучыўся на цесляра ў Вене, дзе скончыў рэальнае вучылішча. У 1861 годзе стаў працаваць у цяслярнай майстэрні ў Вене. Потым жыў у Германіі, Швейцарыі і Францыі. У гэты час захапіўся літаратурай.
Па павярэнню ў Празе паступіў на філасофскі факультэт Карлавага універсітэта. Адначасова актыўна займаўся вывучэннем замежных моў — англійскай, французскай, італьянскай, іспанскай, рускай, польскай, санскрыту і копцкай. У 1873 годзе выйшла першае яго апавяданне «Прыгожыя зубкі». З 1882 года быў выхавальнікам дзяцей графа Гарраха. Пасля працягнуў свае падарожжы. З 1887 года пабываў у Нідэрландах, Бельгіі, Іспаніі, Польшчы, Украіне (на паўвостраве Крым), дзе ён быў некалькі разоў у якасці выхавальнік, Славеніі, Харватыі, Афрыцы, краінах Далёкага Усходу.
Аснову паэтычнай творчасці Зэера складаюць творы эпічнага характару. Самыя вядомыя з іх цыклы патрыатычных вершаў «Вышеград» (1880 год) і «Прыход Чэха» (1886 год), прысвечаныя легендарнаму мінуламу Чэхіі.
У творы «Апакаліптычнае бачанне» 1881 года адлюстравана сіла народа, якая зменіць жыццё Чэхіі да лепшага.
Захапленне дэкадэнцтвам і неараматызмам адбілася ў рамане ў “Марыя Плойгар” (1888 год), ярысвечаны раскрыццю душэўнага свету чэшскага інтэлігента. Раманы “Дом «У знічкі 1894 год), «Тры легенды пра ўкрыжаванне» (1895 год), які былі поўныя песімізму, расчаравання, іх героі жывуць і паміраюць у чужым для сябе асяроддзі і ў адзіноце.
Знаходжанне на Украіне адбілася ў творчасці Зэера — «Песня пра помсць за Ігара» (1882 год), «Песня пра гора добрага малайца Рамана Васільевіча».
У драматургіі, Зеер аддаваў перавагу гістарычным і казачным сюжэтам, спыняе сваю ўвагу на славацкай народнай казцы — па яе матывах у 1898 годзе стварае драму «Радуз і Магулена», па матывах якой у 1970 годзе зняты кінафільм.