wd wp Пошук:

Юліус Зэер

Юліус Зэер (чэшJulius Zeyer, 26 чэрвеня 1841 —†29 студзеня 1901) — чэшскі паэт, пісьменнік, драматург, прадстаўнік неаромантызма.

Жыццяпіс

Паходзіў з старадаўняга французскага шляхецкага роду з боку бацькі, па мацярынскай лініі — з заможнай пакаталічанай габрэйскай сям’і. Нарадзіўся ў Празе ў 1841 годзе, рана страціў бацьку. Разам з маці вымушаны быў заняцца сямейнай справай - дрэваапрацоўкай, вучыўся на цесляра ў Вене, дзе скончыў рэальнае вучылішча. У 1861 годзе стаў працаваць у цяслярнай майстэрні ў Вене. Потым жыў у Германіі, Швейцарыі і Францыі. У гэты час захапіўся літаратурай.

Па павярэнню ў Празе паступіў на філасофскі факультэт Карлавага універсітэта. Адначасова актыўна займаўся вывучэннем замежных моў — англійскай, французскай, італьянскай, іспанскай, рускай, польскай, санскрыту і копцкай. У 1873 годзе выйшла першае яго апавяданне «Прыгожыя зубкі». З 1882 года быў выхавальнікам дзяцей графа Гарраха. Пасля працягнуў свае падарожжы. З 1887 года пабываў у Нідэрландах, Бельгіі, Іспаніі, Польшчы, Украіне (на паўвостраве Крым), дзе ён быў некалькі разоў у якасці выхавальнік, Славеніі, Харватыі, Афрыцы, краінах Далёкага Усходу.

Творчасць

Аснову паэтычнай творчасці Зэера складаюць творы эпічнага характару. Самыя вядомыя з іх цыклы патрыатычных вершаў «Вышеград» (1880 год) і «Прыход Чэха» (1886 год), прысвечаныя легендарнаму мінуламу Чэхіі.

У творы «Апакаліптычнае бачанне» 1881 года адлюстравана сіла народа, якая зменіць жыццё Чэхіі да лепшага.

Захапленне дэкадэнцтвам і неараматызмам  адбілася ў рамане ў “Марыя Плойгар” (1888 год), ярысвечаны раскрыццю душэўнага свету чэшскага інтэлігента. Раманы “Дом «У знічкі 1894 год), «Тры легенды пра ўкрыжаванне» (1895 год), які былі поўныя песімізму, расчаравання, іх героі жывуць і паміраюць у чужым для сябе асяроддзі і ў адзіноце.

Знаходжанне на Украіне адбілася ў творчасці Зэера — «Песня пра помсць за Ігара» (1882 год), «Песня пра гора добрага малайца Рамана Васільевіча».

У драматургіі, Зеер аддаваў перавагу гістарычным і казачным сюжэтам, спыняе сваю ўвагу на славацкай народнай казцы — па яе матывах у 1898 годзе стварае драму «Радуз і Магулена», па матывах якой у 1970 годзе зняты кінафільм.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Julius Zeyer // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Зейер Юлиус // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  5. Archiv hl. m. Prahy, Matrika zemřelých u sv. Štěpána, sign. ŠT Z13, s. 56

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Паэты Чэхіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1841 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Вышаградскіх могілках
Катэгорыя·Драматургі Чэхіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1901 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Чэхіі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Празе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Празе
Катэгорыя·Памерлі 29 студзеня
Катэгорыя·Аўтары літаратуры ЛГБТ