У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пурэцкі. Юлій Платонавіч Пурэ́цкі (нар. 22 чэрвеня 1929, г. Ташкент — 30 ліпеня 2007) — беларускі архітэктар. Заслужаны будаўнік Узбекскай ССР (1972).
Скончыў у 1954 годзе Ташкенцкі політэхнічны інстытут. У 1945—1969 гадах працаваў у праектных арганізацыях Ташкента. У 1975—2000 гадах у інстытуце «Мінскпраект» (кіраўнік майстэрні).
Член Саюза архітэктараў СССР з 1956 года. Пражываў у Мінску.
Асноўныя работы ў Мінску: ТЭА генплана Мінска (1982, кіраўнік аўтарскага калектыву), генплан і праект планіроўкі прыгараднай зоны (1982, прэмія Савета Міністраў СССР, 1985), праект дэталёвай планіроўкі цэнтра Мінска (1983, у сааўтарстве), шэрагу жылых раёнаў, галіновыя схемы перспектыўнага развіцця Мінска (1983—1985). Адзін з аўтараў генеральнага плана Ташкента (1971, прэмія Савета Міністраў СССР), планіроўкі і забудовы цэнтра Ташкента (1975, Дзяржаўная прэмія СССР 1975). Аўтар прац у галіне горадабудаўніцтва.