wd wp Пошук:

Юзуфоўскі сельсавет

Юзуфо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Юзуфова.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Гатовінскі сельсавет у складзе Заслаўскага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Гатовіна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Заслаўскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Заслаўскім раёне Мінскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Буцэвічы. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Шапялёўскага сельсавета[1]. З 8 жніўня 1959 года сельсавет у складзе Мінскага раёна. 20 студзеня 1960 года ў склад сельсавета з Рагаўскога сельсавета перададзены вёскі Скнаравічы і Чэрнікі[2]. У 1968 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Юзуфова. 19 сакавіка 1974 года Гатовінскі сельсавет перайменаваны ў Юзуфоўскі. 28 мая 2013 года ў склад сельсавета з Папярнянскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты: Камсамолец, Лускава, Лясіны і Саламарэчча[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (18 населеных пунктаў) — 1319 чалавек[4], з іх 89,5 % — беларусы, 7,2 % — рускія, 1,3 % — украінцы, 0,6 % — армяне[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Юзуфоўскі сельсавет
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Заслаўскага раёна