wd wp Пошук:

Юзаф Струміла

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Струміла. Юзаф Струміла (польск.: Józef Strumiłło; 1774, Вільня — 18 ліпеня 1847) — польскі і расійскі вучоны-садоўнік, пчаляр і навуковы пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Вільні, скончыў Галоўную школу Вялікага княства Літоўскага. Быў на працягу 25 гадоў сакратаром дваранства Віленскай губерні, У 1821—1825 гадах быў маршалкам[крыніца?] Віленскага павета. У 1825 годзе быў адпраўлены ў Варонеж па пытаннях супрацоўніцтва з Патрыятычным таварыствам. З 1830 года жыў у Вільні, дзе стварыў буйную садоўніцкую гаспадарку, якая хутка набыла ўсеагульную вядомасць пад назвай «Сад Струмілы» (да нашага часу не захаваўся)[2] і шырокую папулярнасць. Ён першым на тэрыторыі сучаснай Літвы паклаў пачатак штучнаму садоўніцтву, паказваючы сваім прыкладам, як можна спалучыць карыснае з прыемным, і яго сачыненні ў гэтым дачыненні мелі вялікую цану. Займаўся таксама пчалярствам, меў пчальнік з некалькімі вуллямі, ставіў навуковыя эксперыменты, пісаў працы па пчалярстве. Імкнуўся распаўсюджваць свае сельскагаспадарчыя веды сярод сялян, дзяліўся практычным вопытам сваіх назіранняў, чытаў лекцыі, рэгулярна пісаў артыкулы ў «Dziennik Wileński»[3].

Працы яго аўтарства: «Ogrody północne» (Вільня, 1820, 3 тамы, 7 выданняў); «Rocznik ogrodniczy» (II выданне, 1834);«Pszczolnictwo ogrodnicze czyli domowe» (1837); «Słownik kwiatowy» (1834); «Traktat czyli nauka o georginijach» (1845).

Памяць

Імем Юзафа Струмілы па рашэнні савета самакіравання горада Вільні 31 жніўня 2011 года названа адна з вуліц (Juozapo Strumilos gatvė) у раёне Науінінкай.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Інтэрнэт-энцыклапедыя Праверана 19 мая 2017.
  2. Wędrówki ulicami wileńskimi: Gdzie sady Strumiłły?
  3. Osiak F. (1958): Z dziejów literatury pszczelarskiej w Polsce (z lat 1830—1840). Pszczelarstwo 9(6):188-191. Архівавана 4 сакавіка 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1774 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вільнюсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 18 ліпеня
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Садаводы
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Матэрыялы ЭСБЕ
Катэгорыя·Батанікі Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Павятовыя маршалкі віленскія
Катэгорыя·Пчаляры
Катэгорыя·Памерлі ў 1847 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы