wd wp Пошук:

Юзаф Смалінскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Смалінскі. Юзаф Тэафіль Смалі́нскі (польск.: Józef Teofil Smoliński; 5 лютага 1865, Грубешаў — 9 ліпеня 1927) — польскі мастак і даследчык помнікаў старажытнасці.

Біяграфія

Выпускнік Варшаўскай рысавальнай школы Войцеха Герсана.

Дзейнасць

Займаўся кансервацыяй і рэстаўрацыяй твораў старажытнага мастацтва.

Вывучаў помнікі старажытнасці ў Слуцкім Трайчанскім манастыры (1904). Аўтар рукапісу «Партрэты і помнікі старажытнасці князёў Алелькавічаў у Слуцку», для якога зрабіў шэраг фатаздымкаў (архітэктурны ансамбль манастыра, жывапісныя партрэты князёў Алелькавічаў, пацір Юрыя Алелькавіча, творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва) і малюнкаў (пячаткі князёў Слуцкіх, загалоўныя лісты рукапісных кніг і г. д.). Рукапіс сёння захоўваецца ў аддзеле рукапісаў бібліятэкі Польскай акадэміі навук.

Зноскі

  1. 1 2 Józef Teofil Smoliński // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
Катэгорыя·Памерлі ў 1927 годзе
Катэгорыя·Памерлі 9 ліпеня
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1865 годзе
Катэгорыя·Мастакі Польшчы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Грубяшоўскім павеце
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Этнографы Беларусі
Катэгорыя·Рэстаўратары Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных