wd wp Пошук:

Юзаф Міхал Іваноўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Іваноўскі. Юзаф Міхал Іваноўскі — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Ротмістр, гараднічы і староста менскі ў 1746—1758 гадах, пасол на сойм у 1735 годзе. Паводле гербарыя Урускага Юзаф Міхал валодаў маёнткамі Чаркасы (Czerkasy), Прылукі (Przytułek) і Куркі (Kurki).

З роду Іваноўскіх герба «Рагаля» зменены. Юзаф Міхал Іваноўскі ажаніўся з княжной Марыянай Жыжэмскай у 1729 годзе і меў сыноў: Ігнацыя, Станіслава, суддзю земскага новагародскага ў 1778 годзе, а паводле довадаў, складзеных у герольдыі Царcтва Польскага, і Сцяпана (Szczepan), у якога ад Антаніны Раманавічны быў сын Міхал, войт гміны Кукава ў Аўгустоўскім павеце, зацверджаны ў Царcтве ў 1849 годзе разам з сынамі: Віктарам, Стэфанам і Янам, народжанымі ад Дароты Астроўскай.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Іваноўскія
Катэгорыя·Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Старосты менскія
Катэгорыя·Гараднічыя менскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы