wd wp Пошук:

Юзаф Караль Патоцкі

Ю́заф Ка́раль Пато́цкі герба «Шэліга» (псеўданім Мар’ян Богуш, 16 лістапада 1854, Пружана — 1898 ці 1899, Варшава) — польскі паэт і публіцыст беларускага паходжання. Брат літаратара і крытыка Антонія.

Біяграфія

Бацькі — Аляксандр і Касільда Патоцкія (у дзявоцтве Яблонская).

У 1876—1880 гадах навучаўся на прыродна-матэматычным факультэце Варшаўскага ўніверсітэта. Ягоныя публіцыстычныя артыкулы і паэтычныя творы з’яўляліся ў тым ліку на старонках «Tygodnika Powszechnego», «Wędrowca» і «Prawdy». Быў адным з заснавальнікаў часопісу «Głos» і ягоным рэдактарам. У 1894 арыштаваны расейскімі ўладамі, а пазней высланы ў Адэсу за ўдзел у патрыятычнай дэманстрацыі. Вярнуўся з высылкі ў 1897 годзе.

Пісаў вершы, публіцыстычныя артыкулы і сацыялагічныя трактаты. Пераклаў «Сістэматыку сінтэтычнай філасофіі» Герберта Спенсера.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Польскамоўныя паэты
Катэгорыя·Публіцысты Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Паэты Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1898 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1854 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пружанах
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта