wd wp Пошук:

Юзаф Доўбар-Мусніцкі

Юзаф Раманавіч Доўбар-Мусні́цкі (польск.: Józef Dowbor-Muśnicki; 25 кастрычніка 1867, м. Гарбаў, Сандамірскі павет, Радамская губерня, Расійская імперыя (цяпер Польшча) — 28 кастрычніка 1937) — рускі і польскі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант рускай арміі (1917), генерал броні польскага войска; кіраўнік мяцяжу супраць савецкай улады на Беларусі ў 1918 годзе.

Скончыў Акадэмію генштаба (1902). Удзельнік руска-японскай вайны. Падчас І сусветнай вайны камандзір дывізій на Каўказскім і Паўночным франтах. У снежні 1916 загадаў расстраляць без суда і следства 13 салдат, пасля чаго быў пераведзены на Заходні фронт камандуючым 38-м армейскім корпусам 10-й арміі. У красавіку 1917 выведзены са складу дэлегатаў з’езда арміі за манархічныя выступленні. У 1917 са згоды вярхоўнага галоўнакамандуючага Л. Карнілава арганізаваў на Заходні фронт 1-ы польскі корпус. 12(25) студзеня 1918 аб’явіў вайну Савецкай Рэспубліцы (гл. мяцеж Доўбар-Мусніцкага). 3 канца 1918 служыў у польскім войску. У 1919 арганізатар і камандуючы польскімі войскамі ў час антыгерманскага паўстання ў т.зв. прускай Польшчы.

Бацька Юзэфа Раман паходзіў са старалітоўскага роду Даўбораў, прадстаўнікі якога ад 17 стагоддзя аселі пад Сандамірам. Культывуючы сваю сувязь з паходжаннем бацькі, сыноў назваў Гедымін (1906-1966) і Альгерд (1914-1938). Таксама меў дзвюх дачок, Яніну (1908-1940) і Агнешку (1919-1940).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Мікалаеўскай ваеннай акадэміі
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 кастрычніка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Велікапольскім ваяводстве
Катэгорыя·Выпускнікі Нікалаеўскага кадэцкага корпуса
Катэгорыя·Генералы Польскай Рэспублікі (1918—1939)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1867 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Царстве Польскім
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 3 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 4 ступені
Катэгорыя·Удзельнікі руска-японскай вайны
Катэгорыя·Памерлі 28 кастрычніка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Генералы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава