wd wp Пошук:

Юзаф Дамінік Касакоўскі

Юзаф Дамінік Касакоўскі (16 красавіка 1771, Вайткуны Ковенскага павета — 2 лістапада 1840, Варшава) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Апошні лоўчы вялікі літоўскі1794), пасол на Чатырохгадовы Сойм. Кавалер Ордэна Белага Арла (1793), Крыжа Ганаровага Легіёна і Ордэна Каралеўства Абедзвюх Сіцылій (абодва 1813).

Біяграфія

Юзэф Дамінік Касакоўскі ў маладосці. Нясвіж, XIX ст.

Прадстаўнік шляхецкага роду Касакоўскіх гербу «Слепаўрон», сын Міхала і Барбары з Зыберкаў.

У 1789 атрымаў пасаду вількамірскага пісара гродскага, 11 сакавіка 1790 — прызначэнне ротмістрам кавалерыі ў гусарскай брыгадзе. Быў грамадзяна-ваенным камісарам Вількамірскага павета, а таксама паслом ад гэтага павета. Не падтрымаў Канстытуцыю 3 мая, удзельнік Таргавіцкай канфедэрацыя[2].

21 мая 1793 зрабіўся шэфам Другога палка пяхоты Вялікага Княства Літоўскага, а 13 студзеня 1794 атрымаў пасаду лоўчага. Удзельнічаў у вайне 1812 года: камандаваў палком, атрымаў раненні пад Барысавам (21 лістапада 1812) i на Бярэзіне. За ўдзел у абароне Спандаў атрымаў Крыж Ганаровага легіёна (10 жніўня 1813).

10 лютага 1793 ажаніўся з Людвікай Патоцкай.

Зноскі

  1. 1 2 Józef Dominik Kossakowski h. Ślepowron // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Mariusz Machynia, Valdas Rakutis, Czesław Srzednicki. Wojsko Wielkiego Księstwa Litewskiego. — Kraków, 1999. S. 74.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Касакоўскія
Катэгорыя·Памерлі 2 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 1840 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ковенскім павеце (Вялікае Княства Літоўскае)
Катэгорыя·Лоўчыя вялікія літоўскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1771 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Каралеўства Абедзвюх Сіцылій
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Пісары гродскія вількамірскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Укмяргскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Таргавіцкія канфедэраты
Катэгорыя·Касакоўскія