wd wp Пошук:

Юдама

Юдама[1] — рака ў Хабараўскім краі і па яго мяжы з Якуціяй, правы прыток Май (басейн Алдана). Даўжыня 765 км, плошча басейна 43700 км². Утвараецца пры зліцці рр. Ніткан і Аўмя, якія бяруць пачатак на схілах хрыбта Сунтар-Хаят, цячэ на поўдзень уздоўж Юдомскага хрыбта. Парожыстая. Жыўленне дажджавое і снегавое, у вярхоўях і ледавіковае. Разводдзе з сярэдзіны мая па верасень, максімум у ліпені. Сярэдні расход вады 342 м³/сек. Замярзае ў кастрычніку, адкрываецца ў траўні. Галоўныя прытокі — Акачан (справа), Горбі (злева). Суднаходныя ніжнія 271 км.

Зноскі

  1. Карта Хабараўскага краю // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра рэкі без шаблонаў-картак
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Рэкі Хабараўскага края
Катэгорыя·Рэкі Якуціі
Катэгорыя·Басейн Лены