Юдама[1] — рака ў Хабараўскім краі і па яго мяжы з Якуціяй, правы прыток Май (басейн Алдана). Даўжыня 765 км, плошча басейна 43700 км². Утвараецца пры зліцці рр. Ніткан і Аўмя, якія бяруць пачатак на схілах хрыбта Сунтар-Хаят, цячэ на поўдзень уздоўж Юдомскага хрыбта. Парожыстая. Жыўленне дажджавое і снегавое, у вярхоўях і ледавіковае. Разводдзе з сярэдзіны мая па верасень, максімум у ліпені. Сярэдні расход вады 342 м³/сек. Замярзае ў кастрычніку, адкрываецца ў траўні. Галоўныя прытокі — Акачан (справа), Горбі (злева). Суднаходныя ніжнія 271 км.
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка \{\{Рака\}\}. Вы можаце дапамагчы праекту, дадаўшы яго. |