wd wp Пошук:

Э. Ч. Асонду

Э. Ч. Асонду (англ.: E. C. Osondu) — нігерыйскі пісьменнік, вядомы сваімі кароткімі апавяданнямі.

Біяграфія

Жывучы ў Нігерыі, працаваў рэкламным капірайтарам.

У 2007 годзе яго апавяданне Jimmy Carter’s Eyes выйшла ў фінал афрыканскай прэміі імя Кейна, а ў 2009 за апавяданне «У чаканні» пісьменнік стаў прызёрам гэтай прэміі[1].

У 2008 годзе ён атрымаў стыпендыю ад Сіракузскага ўніверсітэта, а з 2010 году працуе старэйшым выкладчыкам ва ўніверсітэце Провідэнса ў Род-Айлендзе. У 2010 годзе ў Э. Ч. Асонду выйшла першая кніга апавяданняў «Голас Амерыкі» (англ.: Voice of America).

Беларускія пераклады

Паасобныя творы Э. Ч. Асонду на беларускую пераклала Ю. Цімафеева.

Зноскі

  1. Alison Flood, «EC Osondu takes £10,000 ‘African Booker’», Guardian, 7 July 2009.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XX стагоддзі
Катэгорыя·Пісьменнікі Нігерыі