wd wp Пошук:

Эштан Картэр

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Картэр.

Эштан Болдуін Картэр (англ.: Ashton Baldwin Carter; 24 верасня 1954, Філадэльфія, Пенсільванія — 24 кастрычніка 2022) — амерыканскі палітык і фізік, эксперт па палітыцы бяспекі. Міністр абароны ЗША з 17 лютага 2015 году па 20 студзеня 2017.

Біяграфія

Эштан Болдуін Картэр нарадзіўся 24 верасня 1954 года ў Філадэльфіі, Пэнсыльванія. Яго бацька Уільям Стэл Картэр Малодшы — ветэран Другой сусветнай вайны, у ваенна-марскім флоце быў неўролагам і псіхіятрам. Таксама Уільям Картэр быў старшынёй аддзела ў Мемарыяльным шпіталі Абингтон на працягу 30 гадоў. Маці — Эн (Болдвин) Картэр, выкладчык англійскай мовы. Эштан Картэр рос разам з трыма роднымі братамі. У звароце 11 гадоў, калі Эштан Картэр працаваў на сваёй першай працы ў мыйцы машын, ён быў звольнены за тое, што абліў брудам ўладальніка машыны.

Атрымаў ступень бакалаўра ў Ельскім універсітэце па сярэднявечнай гісторыі і тэарэтычнай фізіцы. Доктарскую ступень у галіне тэарэтычнай фізікі атрымаў як стыпендыят Родса ў Оксфардскім універсітэце. Выкладаў у Гарвардскім і ў Стэнфардскім універсітэтах. Працаваў кансультантам па пытаннях палітыкі бяспекі, у прыватнасці ў Goldman Sachs.

У 1993—1996 гадах працаваў у Дэпартаменце абароны ў адміністрацыі Біла Клінтана як памочнік міністра абароны ЗША па пытаннях міжнароднай палітыкі бяспекі. У адміністрацыі Барака Абамы: з 29 красавіка 2009 па 5 кастрычніка 2011 намеснік міністра абароны па набыцці, лагістыцы і тэхналогіях, на гэтай пасадзе ён адказваў за закупкі зброі; з 6 кастрычніка 2011 па 3 снежня 2013 быў 1-м намеснікам Міністра абароны ЗША.

У снежні 2014 года Прэзідэнт ЗША Барак Абама прадставіў кандыдатуру Картэра на пасаду міністра абароны ЗША. Сенат ЗША зацвердзіў яго кандыдатуру першага лютага 2015 года.

Зноскі

  1. Ashton Carter // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ashton Carter // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.cbsnews.com/news/ashton-carter-dies-age-68-obama-defense-secretary/
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Члены Дэмакратычнай партыі ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты стыпендыі Родса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Выпускнікі Эдынбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Бостане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 24 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 2022 годзе
Катэгорыя·Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
Катэгорыя·Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 верасня
Катэгорыя·Міністры абароны ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Філадэльфіі