wd wp Пошук:

Эфстафіяс Алтыніс

Эўста́тыяс Альты́ніс (рум.: Eustație Altini, грэч.: Ευστάθιος Αλτίνης) — малдаўскі мастак грэчаскага паходжання. Спецыялізаваўся на дэкаратыўным мастацтве і іканастасах.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Грэцыі, калі яна яшчэ была часткай Асманскай імперыі. У 1780 годзе пасля Пелапанескага паўстання і далейшага ўдьзелу Расіі ў грэчаскае палітыцы, прыхільнікі незалежнасці Грэцыі падвергуліся пераследу, таму яго сям’я ўцякла ў Ясы, які на той час быў памежным горадам у паўаўтаномнай правінцыі, падкантрольнай фанарыётам. Там ён упершыню вывучаў мастацтва ў мясцовага жывапісца на імя Нікалае.

Яго талент прыцягнуў увагу, і ў 1789 годзе пры падтрымцы Аляксандра Іпсілонтыса, ваяводы Валахіі, ён здолеў выправіцца ў Вену, каб паступіць у Акадэмію выяўленчых мастацтваў. Там ён навучаўся ў Генрыха Фрыдрыха Фюгера, Ёгана Баптыста Лампі і Губерта Маўрэра. Гэтым ён упершыню пазнаёміўся і зведаў уздзеянне заходняга мастацтва. Пазней, гэта дапамагло Алтынісу паспяхова выкарыстоўваць перспектыву і святлацень у традыцыйным жывапісу іконаў. Паколькі Ясы ў той перыяд знаходзіўся пад расійскай акупацыяй, мяркуецца, што князь Рыгор Пацёмкін быў заступнікам мастака, аднак гэтыя звесткі не з’яўляецца дакументаванымі.

У 1802 годзе мастак стварыў сваю першую вядомую ікону ў царкве Бану ў Ясах. Яе замовіў Якаў Стамаці, мітрапаліт Малдавіі, які быў прыхільнікам расійскай асветы. Аднымі з найбольш вядомых яго іканастасаў былі створаны дзеля царквы Святога Спірыдона ў 1813 годзе. Акрамя іконаў, зрабіў некалькі партрэтаў нерэлігійнага характару, у асноўным жанчын. На працягу апошніх гадоў ён вёў класу жывапісу ў Княжацкай акадэміі ў Ясах.

Зноскі

  1. 1 2 Union List of Artist Names Праверана 20 жніўня 2017.
  2. Eustatie Altini // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 1998. — ISBN 978-1-884446-05-4
  3. (unspecified title) Праверана 20 жніўня 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Грэцыі
Катэгорыя·Выпускнікі Венскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Асманскай імперыі
Катэгорыя·Мастакі Грэцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1772 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мастакі Малдовы
Катэгорыя·Памерлі ў 1815 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Ясах
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта