wd wp Пошук:

Этыленімін

Этыленімі́н, азірыдзін, C2H5N — арганічнае злучэнне, другасны цыклічны амін.

Уласцівасці

Бясколерная вадкасць з пахам аміяку. Малекулярная маса 43,01. Тэмпература плаўлення -74 °С, тэмпература кіпення 57 °С, шчыльнасць 0,832[1] г/см³ (пры тэмпературы 20 °С). Добра раствараецца ў вадзе і большасці арганічных растваральнікаў. Высокарэакцыйнае, лятучае, таксічнае рэчыва.

Атрыманне

У прамысловасці этыленімін атрымліваюць этаноламіну і сернай кіслаты з наступнай апрацоўкай шчолаччу, узаемадзеяннем 1,2-дыхлоэтана з аміяком і прамым пераўтварэннем этаноламіну пры тэмпературы 380 °С у прысутнасці ніобіевых каталізатараў.

Выкарыстанне

Этыленімін выкарыстоўваецца ў вытворчасці поліэтыленіміну, амінаэтыліраванні палімераў, у якасці мутагена ў селекцыі раслін і мікраарганізмаў.

Шкоднае ўздзеянне

Этыленімін высокатаксічнае, тэратагеннае і мутагеннае рэчыва. Лёгка пранікае праз скуру (кантакт са скурай павінен быць цалкам выключаны)[1]. Выклікае цяжкія атручванні.

Зноскі

  1. 1 2 Артыкул на сайце ХиМиК.ру (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Аміны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра хімічныя рэчывы без шаблонаў-картак
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum