Этрускі алфавіт — набор сімвалаў, характэрны для пісьмовай этрускай мовы. Створаны на аснове заходнегрэчаскага алфавіту.
Адносіцца да італійскіх алфавітаў.
Найбольш вядомыя помнікі этрускай пісьменнасці — надмагіллі і кераміка. У наш час вядома каля дзевяці тысяч надпісаў, выкананых з дапамогай этрускага алфавіту — знойдзены на надмагільных плітах, вазах, статуях, люстэрках і каштоўнасцях. Таксама былі знойдзены фрагменты палатнянай этрускай кнігі Liber Linteus.
Напрамак пісьма: галоўным чынам справа налева, зрэдку злева направа і бустрафедон: адзін радок напісаны злева направа, другі радок — справа налева, трэцяя — злева направа і г.д. Словы не заўсёды аддзяляліся адно ад аднаго.
Этрускія надпісы былі незразумелыя ўжо рымлянам, у якіх існавала прыказка «etruscum non legitur» («этрускае не чытаецца»). Усе пазнейшыя спробы прачытаць этрускія надпісы на аснове якога-небудзь з вядомых моў не мелі поспеху; пераважае пункт гледжання, паводле якой этруская мова не роднасная вядомым еўрапейскім мовам і з’яўляецца ізаляванай.
Найстаражытны помнік — таблічка з Марсіліяны, якая змяшчала поўны пералік (27) знакаў алфавіту. Знакі — тыя ж, што і ў заходнегрэчаскім алфавіце. Пазней з алфавіту знікае каля паловы знакаў: замест парных звонкіх — глухіх застаецца знак звычайна толькі для глухога, знікае знак для галоснага О; у той жа час з’яўляецца новы знак 8, які чытаецца як f. У этрускім алфавіце вельмі багаты набор знакаў для сібілянтаў.
Чытанне знакаў рэканструявана яшчэ ў XIX стагоддзі на падставе нешматлікіх лацінска-этрускіх білінгв, а таксама імёнаў уласных, якія сустракаюцца як у этрускіх, так і ў лацінскіх тэкстах.
Назва | Лічба | Сімвал * |
---|---|---|
θu | 1 | |
maχ | 5 | |
śar? halχ? | 10 | |
muvalχ | 50 | |
? | 100 | ці C |