wd wp Пошук:

Эталонная мадэль OSI

Эталонная мадэль OSI (англ.: Open Systems Interconnection Reference Model), абстрактная мадэль для сеткавых камунікацый і распрацоўкі сеткавых пратаколаў. Гэтая мадэль дэманструе узроўневы падыход да сеткі, што аблягчае яе распрацоўку і разуменне прынцыпаў працы.

Гісторыя

Эталонная мадэль OSI была распрацавана Міжнароднай арганізацыяй па стандартызацыі (International Organization for Standardization, ISO). Яна з’яўлялася першай спробай па ўвядзенню міжнароднага стандарта на стварэнне пратаколаў. У 1995 годзе мадэль была перагледжана.

Структура

Мадэль OSI складаецца з 7-мі узроўняў. Выбар структуры грунтаваўся на наступных прынцыпах:

  1. Узровень павінен стварацца па меры неабходнасці наступнага узроўня абстракцыі;
  2. Кожны узровень мусіць выконваць адну пэўную функцыю;
  3. Выбар функцый для кожнага узроўня мусіць стварацца з улікам стварэння стандартызаваных міжнародных пратаколаў;
  4. Межы паміж узроўнямі мусяць выбірацца так, каб паток дадзеных паміж інтэрфейсамі быў мінімальны;
  5. Колькасць узроўняў павінна быць дастаткова вялікай, каб розныя функцыі не аб’ядноўваліся ў адным без неабходнасці — і дастаткова малой, каб архітэктура не стала занадта вялікай.

У выніку, мадэль уключала ў сябе наступныя узроўні: «Фізічны» (1), «Узровень перадачы дадзеных» (2, таксама «Канальны»), «Сеткавы» (3), «Транспартны» (4), «Сеансавы» (5), «Узровень прадстаўлення» (6), «Прыкладны» (7).

Апісанне узроўняў

Фізічны узровень

На фізічным узроўні — адзінкай перадачы інфармацыі з’яўляецца біт.

Асноўнымі пытаннямі, якімі займаецца гэты узровень, з’яўляюцца:

Узровень перадачы дадзеных (канальны)

Узровень перадачы дадзеных займаецца перадачай «кадраў» (памер кадра можа змяняцца: ад некалькіх соцен — да некалькіх тысяч байт).

Мэта гэтага узроўня — забяспечыць безпамылковую перадачу дадзеных (з пункта гледжання вышэйшых узроўняў). Гэта забяспечваецца з дапамогай кадраў падцверджання, якія перыядычна адсылае прымаючы камп’ютар.

Сярод праблем, з якімі павінен змагацца гэты узровень, ёсць:

Сеткавы узровень

шырокавяшчальных сетках гэты узровень звычайна вельмі прымітыўны — ці адсутнічае ўвогуле.)

Сеткавы узровень аперуе пакетамі. Асноўнай яго задачай з’яўляецца знаходжанне аптымальнага маршрута для пакета.

Гэты ўзровень мусіць вырашаць такія праблемы як:

Транспартны узровень

Транспартны узровень прымае дадзеныя ад сеансавага узроўня (пры неабходнасці — разбіваючы іх на больш дробныя кавалкі) і перадае іх сеткаваму узроўню. Яго мэта — каб дадзеныя былі атрыманы менавіта ў той паслядоўнасці, у якой былі адпраўленыя.

Транспартны узровень з’яўляецца першым узроўнем, які наўпрост камунікуе з камп’ютарам-атрымальнікам (усе папярэднія узроўні — таксама камунікавалі з прамежкавымі камп’ютарамі).

Сеансавы узровень

Сеансавы узровень адказвае за усталёўванне сувязі паміж 2-ма камп’ютарамі. Сярод яго функцый таксама ёсць такія як:

Узровень прадстаўлення

Гэты узровень займаецца семантыкай і сінтаксісам перадаваемай інфармацыі (каб зрабіць магчымай камунікацыю паміж машынамі з розным прадстаўленнем дадзеных — неабходна прывесці іх да нейкага пэўнага стандартызаванага віда, — што і робіць узровень прадстаўлення).

Прыкладны узровень

Прыкладны узровень з’яўляецца вышэйшым у іерархіі OSI і займаецца перадачай дадзеных паміж рэальнымі праграмамі. Ён уключае ў сябе шэраг папулярных пратаколаў, — як, напрыклад, HTTP.

Крытыка

Час з’яўлення

Тэхналогія

Рэалізацыя

Палітыка

  1. Эндру Таненбаўм, Камп’ютарныя сеткі. 4 выданне, Піцер, 2003 г.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Камп’ютарныя сеткі