wd wp Пошук:

Эстэр Дзюфло

Эстэр Дзюфло (фр.: Esther Duflo; нар. 25 кастрычніка 1972, Парыж) — французскі эканаміст, прафесар Масачусецкага тэхналагічнага інстытута (ЗША). Лаўрэат прэміі па эканоміцы памяці Альфрэда Нобеля 2019 года «за эксперыментальны падыход да барацьбы з глабальнай беднасцю».

Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2017), член-карэспандэнт Брытанскай акадэміі (2016).

Біяграфія

Бацька — прафесар матэматыкі Мішэль Дзюфло. Яе маці Віялен Дзюфло — урач-педыятр.

У старэйшых класах школы вывучала рускую мову. У жніўні 1991 года 18-гадовая Дзюфло разам са сваімі сябрамі была сярод пратэстоўцаў на вуліцах Масквы супраць ГКЧП. У 1993 годзе правяла 10 месяцаў у Маскве, выкладала французскую мову і працавала над магістарскай працай. Адначасова працавала навуковым асістэнтам французскага эканаміста, звязанага з Банкам Расіі, і амерыканскага эканамічнага дарадцы Джэфры Сакса. У 1994 годзе атрымала ступень магістра ў Вышэйшай нармальнай школе ў галіне гісторыі і эканомікі з дысертацыяй па гісторыі першай пяцігодкі ў Савецкім Саюзе. У 1999 годзе атрымала ступень доктара ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце.

Муж — Абхіджыт Банерджы, узнагароджаны адначасова з Эстэр Дзюфло і Майклам Крэмерам Нобелеўскай прэміяй па эканоміцы. Дзюфло і Банерджы афіцыйна жанатыя з 2015 года, у іх двое дзяцей 5 і 7 гадоў (у 2019 годзе). Пасля нараджэння першага дзіцяці Дзюфло прыняла амерыканскае грамадзянства.

Зноскі

  1. Esther Duflo // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Renowned French economist to join Obama’s team // France 24 website — 2013. Праверана 14 кастрычніка 2019.
  3. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  4. L’annuaireAssociation des anciens élèves, élèves et amis de l’École normale supérieure.
  5. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
  6. http://www.education.gouv.fr/cid124957/installation-du-conseil-scientifique-de-l-education-nationale.html
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 кастрычніка
Катэгорыя·Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі тэхналогій
Катэгорыя·Лаўрэаты стыпендыі Мак-Артура
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Джона Бейтса Кларка
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы
Катэгорыя·Выкладчыкі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1972 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі ліцэя Генрыха IV
Катэгорыя·Члены Брытанскай акадэміі
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
Катэгорыя·Выпускнікі Вышэйшай нармальнай школы (Парыж)
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных