wd wp Пошук:

Эспарцэт пясчаны

Эспарцэт пясчаны[3] (Onobrychis arenaria) — травяністая расліна сямейства бабовых.

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна з шматлікімі прамастойнымі або прыўзнятымі простымі або разгалінаванымі сцёбламі вышынёй 50-120 см. Лісце перыста-складанае на доўгіх чаранках, з 5-12 парамі ланцэтных, з ніжняга боку каротка апушаных лісцікаў. Прыліснікі шырока трохвугольныя, шылападобна завостраныя, бугарчастыя, па краі перапончатыя. Кветкі фіялетава-ружовыя з цёмнымі палоскамі, сабраны ў густую (перад цвіценнем) верхавінкавую гронку. Чашачка трубчаста-званочкавая, валасістая. Плод — каротка апушаны струк.

Пашырэнне

Еўразійскі лесастэпавы рэліктавы від. Пашырэнне: Сярэдняя Еўропа, Каўказ, Міжземнамор’е, Малая і Сярэдняя Азія, Сібір; у Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах на паўночнай мяжы арэала. Месцы росту: астэпаваныя схілы, пясчаныя абочыны дарог, высечкі і ўзлескі ў сасняках, адкрытыя або слаба аблесеныя ўзгоркі.

Асаблівасці біялогіі

Цвіце ў чэрвені-ліпені, пладаносіць у ліпені-жніўні. Размнажэнне насеннае.

Выкарыстанне

Каштоўная кармавая і дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 89. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Матыльковыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Кармавыя расліны