wd wp Пошук:

Эскіль Вогт

Эскіль Вогт (нарв.: Eskil Vogt; нар. 31 кастрычніка 1974, Осла) — нарвежскі сцэнарыст, рэжысёр , прадзюсар.

Біяграфія

Эскіль Вогт нарадзіўся 31 кастрычніка 1974 года ў Осла (Нарвегія). Скончыў Універсітэт Осла і Нацыянальную французскую кінашколу «Ля Фэмі». Дэбютаваў як сцэнарыст з фільмам рэжысёра Ёакіма Трыера «Рэпрыза[en]» (2006), адзначаным нацыянальнай нарвежскай кінапрэміяй «Аманда» ў катэгорыі Найлепшы сцэнарый. У 2014 годзе стаў шырока вядомы еўрапейскім сінефілам як рэжысёр драмы «Сляпая[en]» (2014), якая атрымала Гран-пры журы Берлінскага кінафестывалю і прэмію за найлепшы драматычны сцэнарый на фестывалі «Сандэнс». У 2021 годзе ўвайшоў у спіс прэтэндэнтаў на прэмію праграмы «Асаблівы погляд» Канскага кінафестывалю з карцінай «Нявінныя[en]».

Фільмаграфія

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
2006
ф Рэпрыза[en] Repriseсцэнарыст
2011
ф Осла, 31-га жніўня[en] Oslo, 31. augustсцэнарыст
2014
ф Сляпая[en] Blindрэжысёр, сцэнарыст
2015
ф Грамчэй, чым бомбы[en] Louder Than Bombsсцэнарыст, выканаўчы прадзюсар
2017
ф Тэльма[en] Thelmaсцэнарыст, выканаўчы прадзюсар
2021
ф Найгоршы чалавек у свеце Verdens verste menneskeсцэнарыст
2021
ф Нявінныя[en] De uskyldigeрэжысёр, сцэнарыст, супрадзюсар

Зноскі

  1. Eskil Vogt // (unspecified title) Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Рэжысёры Нарвегіі
Катэгорыя·Прадзюсары паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцэнарысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцэнарысты XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Прадзюсары XX стагоддзя
Катэгорыя·Сцэнарысты XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Осла
Катэгорыя·Прадзюсары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 кастрычніка
Катэгорыя·Сцэнарысты Нарвегіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Рэжысёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Прадзюсары Нарвегіі
Катэгорыя·Рэжысёры XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1974 годзе