wd wp Пошук:

Эска Тапані Аха

Эска Тапані Аха (фінск.: Esko Tapani Aho; нар. 20 мая 1954 года, Ветэлі, Фінляндыя) - фінскі палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр Фінляндыі ў 1991-1995 гадах. Узначальваў партыю Фінляндскі цэнтр з 1990 па 2002 год.

Нарадзіўся ў сям’і фермера. У 1980 годзе скончыў Хельсінкскі ўніверсітэт, мае ступень кандыдата палітычных навук. Ва ўніверсітэце пачаў займацца палітыкай - быў старшынёй Саюза маладога цэнтра і членам Дзяржсавета па справах моладзі.

З 1983 года стаў дэпутатам Парламента Фінляндыі. У 1990 годзе на з’ездзе Партыі Фінляндскі цэнтр абраны яе старшынём.

На пасадзе прэм’ер-міністра быў прыхільнікам супрацоўніцтва з Расіяй, нарошчвання партнёрства з яе прыгранічнымі рэгіёнамі. Неаднаразова наведваў Рэспубліку Карэлію (1992), Санкт-Пецярбург і Ленінградскую вобласць (1993), Мурманскую вобласць (1994).

Ва ўнутранай палітыцы праяўляў гатоўнасць ўзаемадзеяння з апазіцыяй, перш за ўсё з сацыял-дэмакратамі. У чэрвені 1994 года на з’ездзе Партыі Фінляндскі цэнтр, нягледзячы на магутную апазіцыю, здолеў дамагчыся прыняцця рашэння ў падтрымку ўступлення Фінляндыі ў ЕС.

З 2000 па 2001 год працаваў у Гарвардскім універсітэце. З 2008 года працаваў у Nokia, а з 2009 па 31 жніўня 2012 года займаў пасаду віцэ-прэзідэнта кампаніі па карпаратыўных сувязях. З 1 верасня 2012 года ізноў прызначаны на пасаду старэйшага навуковага супрацоўніка ў Гарвардскім універсітэце.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі 1 класа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ветэлі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі інжынерных навук
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Фінляндыі
Катэгорыя·Выпускнікі Хельсінкскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты Фінляндыі