wd wp Пошук:

Эрык Саадэ

Эрык Халед Саадэ (шведск.: Eric Khaled Saade, нар. 29 кастрычніка 1990, Катарп, Швецыя) — шведскі поп-спявак і тэлевядучы. Прадстаўляў Швецыю на Еўрабачанні 2011 і заняў трэцяе месца, што стала лепшым вынікам краіны на конкурсе з 2000 па 2011.

Біяграфія

Эрык Саадэ вырас у пасёлку Катарп непадалёк ад Хельсінгбарга, Швецыя. Яго бацька, Валід Саадэ родам з Лівана, але мае палестынскія карані. Маці, Марлен Якабсан - шведка. Бацькі развяліся, калі Эрыку было чатыры гады.[1] Эрык жыў з мамай (так пастанавіў суд), але па выхадных бачыўся з бацькам. Эрык - другое дзіця ў сям’і. У яго ёсць яшчэ сем братоў і сясцёр. Саадэ пачаў пісаць песні ў 13 гадоў. Футбол быў яго галоўным захапленнем, пакуль у 15 гадоў Эрык не падпісаў свой першы музычны кантракт.[1] У выніку Саадэ запісаў адзін альбом і тры сінгла, якія засталіся незаўважанымі. Ён стаў вядомы пасля перамогі на шведскім музычным конкурсе «Joker» (цяпер - «Popkorn»).

Музычная кар’ера

What’s Up

У 2007 годзе на хвалі першага поспеху Эрык праходзіць адбор на ўдзел у новым бой-бэндзе. З сотняў прэтэндэнтаў былі адабраныя пятнаццаць для выступлення ў стакгольмскім тэатры Глобус, у тым ліку і Саадэ. Эрык стаў адным з чатырох фіналістаў, якія ў выніку стварылі бой-бэнд «What’s Up!». Ужо вясной 2008 года гурт пачаў гастраляваць па Швецыі. У тым жа годзе яны запісалі шведскую версію загалоўнай тэмы моладзевай камедыі «Рок у летнім лагеры» («Camp Rock») вытворчасці канала Дысней. На шведскай мове песня называлася «Här är jag». Уся каманда «What’s Up» таксама прыняла ўдзел у дубляжы фільма. Голасам Эрыка кажа персанаж па імі Шэйн.

У 2008 годзе гурт выпусціў свой першы альбом «In Pose». Таксама былі выпушчаныя два сінгла - «Go Girl!» і «If I Told You Once».[2]

У лютым 2009 года Саадэ пакінуў групу, каб пачаць сольную кар’еру.

Сольная кар’ера

У жніўні 2009 года Саадэ падпісаў новы кантракт - з Roxy Recordings. У снежні 2009 года быў выпушчаны першы сінгл «Sleepless».

У лютым і сакавіку 2010 года Саадэ прымае ўдзел у Melodifestivalen 2010 з песняй «Manboy» і ў фінале конкурсу заняў трэцяе месца.[3]

19 мая 2010 года Саадэ выпусціў свой першы студыйны альбом «Masquerade».

29 лістапада стала вядома, што Саадэ стане ўдзельнікам Melodifestivalen 2011.[4] Ён прыняў удзел у трэцім паўфінале 19 лютага 2011 года з песняй «Popular» і прайшоў у фінал конкурсу.[5] У фінале 12 сакавіка Саадэ атрымаў перамогу і атрымаў права прадстаўляць Швецыю на Еўрабачанні 2011 у Дзюсельдорфе.[6] У другім паўфінале Еўрабачання 12 мая Эрык стаў пераможцам[7] і прайшоў у фінал конкурса. У фінале 14 мая 2011 года ён заняў трэцяя месца.[8]

29 чэрвеня 2011 года быў выпушчаны другі альбом Эрыка «Saade Vol.1»,[9] а ў лістападзе выйшла другая частка альбома - «Saade Vol.2».[10]

Зноскі

  1. 1 2 Eric Saade Biography (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2013. Праверана 19 мая 2013.
  2. Swedish Charts: What’s Up band page (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2014. Праверана 19 мая 2013.
  3. Sweden reveals artist names for Melodifestivalen (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2009. Праверана 19 мая 2013.
  4. Melodifestivalen 2011: Shirley Clamp och Eric Saade bland artisterna(нявызн.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2012. Праверана 19 мая 2013.
  5. Sweden: Two more acts qualified for the final (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2011. Праверана 19 мая 2013.
  6. It’s Eric Saade for Sweden! (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2013. Праверана 19 мая 2013.
  7. Eurovision 2011: Semifinals results revealed (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2011. Праверана 19 мая 2013.
  8. Azerbaijan wins Eurovision Song Contest 2011 (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2012. Праверана 19 мая 2013.
  9. Saade Vol.1 (2011) (Album) (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2012. Праверана 19 мая 2013.
  10. Two album parts this year!!! VOL.1 & VOL.2! (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2011. Праверана 19 мая 2013.

Спасылкі

Папярэднік:
Ганна Бергендаль
Швецыя на конкурсе песні Еўрабачанне
2011
Пераемнік:
Ларын
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Катарпе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 кастрычніка
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Тэлевядучыя Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Швецыя на конкурсе песні Еўрабачанне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Швецыі
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2011
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Барытоны